рэпута́цыя, ‑і, ж.
Грамадская думка, якая склалася пра каго‑, што‑н. Палагея (так звалі ўдаву) мела не зусім чыстую рэпутацыю і, апрача таго, славілася сваёй сварлівасцю. Шамякін. Іван ванька рэпутацыю школы падтрымаў, затое Алесік Грылюк псуе ўсю справу. Колас.
•••
Падмачыць рэпутацыю гл. падмачыць.
[Фр. réputation.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прымачы́ць, ‑мачу, ‑мочыш, ‑мочыць; зак.
1. каго-што. Трохі змачыць, падмачыць. Дождж прымачыў сена.
2. што. Прыкласці што‑н. вільготнае, мокрае (да хворага месца). — Пайдзі да студні, выцягні вады і прымачы [гуз]... Брыль. Прыйшла Сцёпкава бабка Таццяна, прымачыла ручку [Петрыка] зёлкамі і перавязала чыстаю анучкаю. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аўтарытэ́т м.
1. (род. аўтарытэ́ту) (общепризнанное значение) авторите́т;
заваява́ць а. — завоева́ть авторите́т;
2. (род. аўтарытэ́та) (авторитетное лицо) авторите́т;
гэ́ты чалаве́к — а. для нас — э́тот челове́к — авторите́т для нас;
◊ падмачы́ць а. — подмочи́ть авторите́т
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)