подли́за м. и ж., разг. падлі́за, -зы м. и ж.; падлі́знік, -ка м.; падлі́зніца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уго́дница

1. уго́дніца, -цы ж.; падлі́зніца, -цы ж.; падлі́за, -зы ж.;

2. рел. уго́дніца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вілахвост ’ліслівец, падлізнік’, віляхвост ’той, хто «віляе хвастом», падліза’ (Бяльк., Нас., Яруш.). Складанае слова: да віляць (гл.) і хвост (гл.) з пераносным значэннем. Блізкія ўкраінскія лексемы вилохвостець ’Podura villosa’ і вилохвостый.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уго́дник

1. разг. уго́днік, -ка м.; (льстец) ліслі́вец, -лі́ўца м., падлі́знік, -ка м., падлі́за, -зы м.;

2. рел. уго́днік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ліслі́вы ’ласкавы, пяшчотны’ (ТСБМ; слуц., Шн. 2; слуц., брасл., Сл. ПЗБ), ’падліза, ліслівы, хітры’ (Бяльк., ТСБМ, Касп., Шат.; брасл., воран., бар., Сл. ПЗБ). Рус. пск., цвяр. лисли́вый ’хітры’. Адназоўнікавае ўтварэнне з суфіксам ‑лів‑. Да ліс (гл.). Сюды ж ліслі́віць ’крывадушна хваліць, дагаджаць каму-небудзь з карыслівай мэтай’, ліслі́вец ’той, хто ліслівіць, лашчыцца’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падхалім; падліза, падлізнік, угоднік (разм.); падпявала (перан., разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Падшыва́нец, падшыва́лец ’хлапчук (звычайна падлетак)’ (ТСБМ, Інстр. III), падшыва́нец ’гарэза’ (Касп.), ’той, хто выдае сябе за каго-н. іншага’ (Др.-Падб.), падшы́ты ветрам ’легкадумны’ (Сл. ПЗБ). Укр. підшива́йлопадліза’, рус. подшива́ла ’дасціпнік, жартаўнік’, подшива́ть языком ’кпіць, жартаваць’. Да падшыць < шыць; семантыка відавочныя з фразеалагізма падшыты ветрам. Дэфініцыя Друцкага-Падбярэскага — семантычнае запазычанне з польск. podszywający się ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лёстачкі, ле́стачкі, лёсткі ’ліслівыя словы, усхваленні, кампліменты’, ’падлізванне’ (Нас., ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Др.-Падб., Бес., Яруш., КЭС, лаг.; калінк., З нар. сл.), ле́стачкападліза’, ’пястун’ (Нас.) разам з дзеясловам ле́сціцца ’лашчыцца, лёсткамі здабываць прыхільнасць’ (Нас.) узыходзяць да прасл. lьstь ’ліслівасць’ (ст.-слав. льсть, ст.-рус. льсть, лесть, ст.-бел. лесть — з XIV ст.), якое запазычана з прагерм. listi‑. Параўн. гоц. lists ’хітрасць’, laisjan ’вучыць’, ст.-в.-ням. list ’мастацтва, мудрасць’ (Фасмер, 2, 487; Махэк₂, 327; Слаўскі, 4, 177; Бязлай, 2, 135; Мартынаў, Лекс. взаим., 48–50).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нака́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. чаго. Наліць па каплі нейкую колькасць чаго‑н. Вольга Усцінаўна дрыготкімі рукамі накапала лекаў. Шамякін.

2. перан. Разм. Нагаварыць на каго‑н., данесці аб чым‑н. [Зіна:] — Брыгадзір накапаў. Падліза. У чалавека жонка хворая, спазніўся, ну я і не адзначыла ў табелі. Шыцік.

накапа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., што і чаго.

1. Капаючы, нарабіць паглыбленняў. Накапаць ям. Накапаць канаў. □ Уздоўж.. [тракту].. калгаснікі накапалі траншэяў, акопаў, і наша камандаванне сцягвала туды войскі. Чыгрынаў. // Капаючы, зрабіць што‑н. У цемры ночы невыразна чарнеў высокім хрыбтом ладны бруствер, які накапаў гэты баец. Быкаў.

2. Капаючы, здабыць нейкую колькасць чаго‑н. Накапаць мех бульбы. Накапаць пяску. □ [Лабановіч:] — Пойдзем у лес, накапаем дрэўцаў і пасадзім іх у ямкі, што вы сёння прыгатавалі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ліс ’драпежная жывёла з сямейства сабачых, Vulpes vulpes’, ліса́ ’самка ліса’, ’футра гэтай жывёлы’, лісіца, лісіцка ’ліс, ліса’ (ТСБМ, Касп., Нас., Бяльк., Шат., Сцяшк., Яруш., Сл. ПЗБ, ТС; КЭС, лаг.); ліс, ліса — ’пра хітрага, ліслівага чалавека’, ’падліза’ (Нас., ТСБМ). Укр. лис, лиса́, лиси́ця, рус. лис, лиса, лиси́ца, арханг. лиса́ва; польск. lis, lisiec, lisa, lisica, liszka, ст.-польск. liszyca, палаб. laiskə; н.- і в.-луж. liška, чэш., славац. liška, lišiak, ст.-чэш. lisa, славен. lisíca, lisják, lȉs, серб.-харв. ли̑с, лѝсица, лиси̏ца, lesica, ли̏ска, ли́сац, лѝсјак, liśȃk, лиса і з XVIII ст. ли́ха > ли́ја, ли̑х, ли̑ј, макед. лиса, лисица, лисец, лишʼица (та) ’тс’, лишка ’звер’; балг. лиса, лисица, ст.-слав. лиса ’ліс, ліса’. Прасл. lisъ, lisica; для зах.-слав. варыянта liš‑ъka Слаўскі (4, 292) не выключае праформу lixa, паралельную да lisa (супраць чаго Трубачоў (Этимология–73, 179)). Відаць, прасл. lisa генетычна звязана з літ. lãpė, лат. lapsa, ст.-прус. lape, лац. volpēs, vulpēs (< *u̯ləps), ст.-грэч. ἀλώπηξ ’ліс (а)’, ст.-інд. lōpāśá‑, ’шакал’, с.-перс. rōpās, брэтон. louara, арм. ałues ’ліс’, літ. vilpišỹs ’дзікі кот’, якія можна аднесці да і.-е. асновы *u̯l̥pek̑‑ (Трубачоў, Эт. сл., 15, 139), а для прасл. выводзіцца *u̯leipk̑‑ > lisa або *u̯leip‑soi/‑sā ў аўтараў: Бернекер, 1, 724; Фасмер, 2, 500; Скок, 2, 306; Бязлай, 2, 143–144. У гэтай праформе *u̯l̥pek̑‑ (Трубачоў, там жа) з’яўляецца верагодным удзел двух семантычна блізкіх каранёў: і.-е. *u̯el‑ ’драць, ірваць’ (> ’красці’, ’хітрыць’ і pek̑‑ ’драць, шчыпаць’ — такім чынам, праформа магла б абазначаць ’хітрая драпежніца’ (ліса і дзікі кот). Мартынаў (Регион. особенности…, Гомель, 1985, 135) прасл. lisъlisiti (параўн. каш. lësëc ’ісці па следу’) суадносіць з прагерм. *leisleisan ’трапіць на след’ і з прасл. lьstь ’хітрасць’; семантычны пераход lisъ ’хітры’ > ’ліс’ адбыўся на слав. моўнай глебе. Сюды ж ліс‑мікіта (гульня), лісава́нік ’воз’ (мін., КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)