разлажы́ць², -лажу́, -ло́жыш, -ло́жыць; -ло́жаны; зак.

1. што. Тое, што і раскласці¹.

Р. ваду на кісларод і вадарод.

2. перан., каго (што). Давесці да маральнага падзення; дэзарганізаваць.

Р. варожую групоўку.

|| незак. расклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е іраскла́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расклада́нне, -я, н. (да 1 знач.), раскла́дванне, -я, н. (да 1 знач.) і разлажэ́нне, -я, н.

Маральнае р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ло́нжа, ‑ы, ж.

1. Доўгі повад, які ўжываецца ў манежы пры выездцы коней; корда.

2. Спец. Вяроўка, якая прымацоўваецца да пояса гімнаста, акрабата пры выкананні асабліва складаных і небяспечных нумароў для засцярогі ад падзення.

[Фр. longe.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бабу́х, выкл.

1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння моцнага грукату ад выбуху, стрэлу, падзення чаго‑н. цяжкага. [Хутарэц:] — Ляціць, разбойнік, цішком ды табе з разгону ў спіну — бабух. Ракітны.

2. у знач. вык. Разм. Ужываецца ў знач. дзеясл. «бабухнуць», «бабухнуцца».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

катара́кт, ‑а і ‑у, М ‑кце, м.

Спец.

1. ‑у. Вадаспад вялікай шырыні пры невялікай вышыні падзення. Катаракт Ніла.

2. ‑а. Спец. Прыстасаванне для гашэння ваганняў і аслаблення ўдараў, якія ўзнікаюць у машынах, чыгуначных вагонах, аўтамабілях і пад.; дэмпфер.

[Ад грэч. katarrháktēs — вадаспад.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баба́х, выкл.

1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння моцнага грукату ад выбуху, стрэлу, падзення чаго‑н. цяжкага. «Бах! Бабах!» Гэта ўжо стралялі з вінтовак. Хомчанка.

2. у знач. вык. Разм. Ужываецца ў знач. дзеясл. «бабахнуць», «бабахнуцца», «бабахаць». Мядзведзь ілбом у борць Бабах. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плюх, выкл.

Разм.

1. Абазначае гук ад падзення чаго‑н. у ваду або іншую вадкасць. У ранішняй цішыні толькі і чулася: плюх, плюх... Ігнаценка.

2. у знач. вык. Адпавядае дзеясловам: плюхнуць, плюхнуцца і плюхаць, плюхацца. Я глядзеў направа, а з левага боку — плюх за шыю нешта халоднае. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Набоўкнуць ’набрацца вадой’ (Юрч. Фр. 1), ’нахмурыцца, набрацца хмарам’ (Бяльк.). Відаць, утворана ад гукапераймальнага боўк, што перадае гук падзення ў ваду, параўн. каранёвыя часткі ў набухнуць, набрикнуць і інш., што ўласціва такога тыпу ўтварэнням. Гл. SP, 1, 349 і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

учэ́пістасць, ‑і, ж.

Уласцівасць учэпістага. Учэпістасць рук. Учэпістасць памяці. Гаспадарская ўчэпістасць. □ Заслугоўваюць сваёй славы непараўнальных верхалазаў нашы мурашкі, вавёркі, куніцы, соні, яноты-паласкуны, а часткова таксама рысі і мядзведзі. Калі птушак ад падзення ўтрымаюць крылы, а павукоў — павуціна, то гэтым лясным акрабатам даводзіцца разлічваць толькі на сваю ўчэпістасць, сілу, дакладнасць і хуткасць. Самусенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кухта́ль ’удар кулаком’ (ТСБМ, Мат. Гом., Сцяшк., Бяльк., Сл. паўн.-зах., Янк. БП, Некр.). Балтызм. Параўн. літ. káukštelėti ’стукнуць, цюкнуць’. Арэал распаўсюджання лексемы — практычна ўся беларуская тэрыторыя. Час пранікнення вельмі старажытны (да падзення дыфтонгаў). Бел. кухталь можа разглядацца як вынік уздзеяння балтыйскага субстрату.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

плёскат, ‑у, ДМ ‑каце, м.

Шум, які ўтвараецца ад падзення вады (вадкасці) або ад удару чым‑н. па паверхні вады (вадкасці); пляск. Вясна. Вечары над Сожам, ціхі плёскат хваль, крыкі дзікіх качак у густых чаротах... Дуброўскі. Яшчэ начамі рэчку ў зорах Будзілі плёскатам самы, — Калі стары вандроўнік-жораў Пачуў пагрозны дых зімы. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)