взба́дривать несов., разг. узбадзёрваць, падбадзёрваць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падбадзёрвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да падбадзёрыцца.
2. Зал. да падбадзёрваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
храбры́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.
Старацца быць храбрым; падбадзёрваць сябе. Пісар Дулеба хоць трохі і прыціх, але ўсё яшчэ храбрыцца. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падбадзёрвацца несов.
1. ободря́ться, подбодря́ться, приободря́ться;
2. разг. (принимать важный, молодцеватый вид) приоса́ниваться;
3. страд. ободря́ться, подбодря́ться; подба́дриваться, приободря́ться; см. падбадзёрваць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Тушэ́ ‘ўдар па клавішах пры ігры на фартэпіяна’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ‘удар, укол у фехтаванні’, ‘прыём у барацьбе (палажыць на лапаткі)’ (ТСБМ). Праз рускую мову з франц. touche ‘дотык’, touché ‘закрануты, які атрымаў удар’, якое з toucher ‘дакранацца, чапаць’ (ЕСУМ, 5, 689; Арол, 4, 123). Сюды ж тушы́раваць ‘класці саперніка на лапаткі (у барацьбе)’, ‘падбадзёрваць лёгкімі ўдарамі дрэсіраваную жывёліну (у цырку)’ (ТСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́давацца ’адчуваць радасць’, ра́даваць ’прыносіць, выклікаць радасць’ (ТСБМ), рус. ра́доваться, радовать, укр. ра́дуватися, ра́дувати, польск. radować się, чэш. radovati se, славац. radováť sa, в.-луж. radować so, славен. radovati se, серб.-харв. ра̏довати се, балг. радвам се, ст.-слав. радовати сѧ. Прасл. *radovati sę (< *radъ). Слова не мае роднасных сувязей у іншых і.-е. мовах, акрамя некаторых моў германскай групы. Тут мяркуецца і.-е. корань *red‑ (: *rod‑) ’радасны, вясёлы’, ’падбадзёрваць’; славянскія словы з прасл. коранем *rad‑ супастаўляюцца з англ.-сакс. rōt ’радасны’, ’вясёлы’, ст.-ісл. rǿtask ’станавіцца вясёлым, ясным’ (Покарны I, 853; Фасмер, 3, 429 з літ-рай).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)