падтыка́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падаткнуцца.

2. Зал. да падтыкаць (гл. падаткнуць у 1–3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падтыка́ць несов., разг.

1. в разн. знач. подтыка́ть; см. падаткну́ць1;

2. перен. подстрека́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пада..., прыстаўка (гл. пад...).

Ужываецца замест «пад...»: а) перад збегам двух і больш зычных, напрыклад: падагнуць, падагрэць, падазваць, падарваць, падаткнуць; б) перад зычнымі, пасля якіх пішацца мяккі знак або апостраф, напрыклад: падалью, падаб’ю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падаткну́ты разг.

1. в разн. знач. подо́ткнутый;

2. поднесённый;

1, 2 см. падаткну́ць1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

попу́тать сов., разг.

1. (перепутать) в разн. знач. паблы́таць, зблы́таць;

2. (о лошадях) папу́таць;

3. перен. зве́сці; спакусі́ць, падбі́ць, падаткну́ць;

бес попу́тал чорт спакусі́ў (падбі́ў, падаткну́ў);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Патака́ць1 ’паблажліва, нястрога адносіцца да каго-н., патураць каму-н.’ (ТСБМ), пат́акнуць ’кіўнуць сцвярджальна’ (Яруш.), пата́каваць ’згаджацца’ (КЭС, лаг.), патако́ўнік ’патуральнік’ (Нас.), пата́чка ’паблажка’ (ТСБМ). Укр. пота́катися ’згаварыцца’, потака́йло, потака́ч ’той, хто паддаквае’, пота́кувати ’паддакваць’; рус. пота́ка́ть ’патураць’, потака ’прытворства, прыкідванне’, ст.-рус. потаков(ь)никъ ’уступчывы, падатлівы’, польск. potakiwać, potakać, potaknąć ’патакаць’, чэш. potakací slovo ’слова, якімі мы пацвярджаем’. Утворана ад сцвярджальнай часціцы так (такъ, тако) пры дапамозе прыстаўкі па‑ (< прасл. po‑) (Праабражэнскі, 2, 115; Фасмер, 3, 343; Варш. сл., 4, 801).

Патака́ць2 ’ткаць іншым матэрыялам’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Відаць, з падтыка́ць < падаткнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)