◎ Надалізоный ’надакучлівы, назойлівы’ (браг., З нар. сл.), надалызоны, надалызлівы ’дакучны’ (лоеў., Ян.), параўн. рус. надалызня, надольізня ’пра надаедлівага, неадчэпнага чалавека’, надалызить, надолызить ’абрыднуць, надаесці’, нада‑ льізть ’тс’. Няясна, магчыма, з метатэзай складоў ад надаза‑ лкць ’надакучаць’ або ад тальізаць ’тузаць, тармасіць, біць’ з азванчэннем т у інтэрвакальным становішчы; у карысць апошняга сведчаць таксама фанетычныя прыкметы (формы з ‑da‑, паралельныя да форм з ‑до‑, якія фіксуюцца ў паўночнарускіх гаворках) і зыходная семантыка, характэрная для рада дзеясловаў са значэннем ’надаядаць, надакучаць’, параўн. пададзець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паддзе́ць, ‑дзену, ‑дзенеш, ‑дзене; зак., каго-што.
1. Тое, што і пададзець. Анісім пашкадаваў пра сябе, што не паддзеў пад спод ватовай камізэлькі. Сачанка.
2. Падчапіць чым‑н. Большы [зубр] спыніўся каля веласіпеда, абнюхаў яго і, матнуўшы галавой, паддзеў рогам за раму. Хадкевіч.
3. перан. Разм. Задзець субяседніка калючай заўвагай; укалоць. Да мяне ў гэты момант дайшло, што Алёшка не жартуе, хлопец ён, рашучы, ды яшчэ калі паддзенеш яго. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)