падаграва́цца несов.

1. подогрева́ться;

2. страд. подогрева́ться; подви́нчиваться; см. падаграва́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подви́нчивать несов.

1. падшрубо́ўваць; (подвёртывать) падкру́чваць;

2. перен., разг. падаграва́ць, падахво́чваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падаграва́нне ср.

1. подогрева́ние, подогре́в м.;

2. перен., разг. подогрева́ние, подви́нчивание;

1, 2 см. падаграва́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падазрава́ць, ‑раю, ‑раеш, ‑рае; ‑раём, ‑раяце і ‑ваю, ‑ваеш, ‑вае; незак.

1. каго, у чым і без дап. Лічыць вінаватым у якіх‑н. дрэнных, недазволеных учынках, мець падазрэнне на каго‑н. Падазраваць у крадзяжы. □ [Вера:] Што, не давяраеш? І мяне ў шкодніцтве падазраеш? Крапіва. О, ёсць майстры падазраваць, глухую варожасць падаграваць! Вярцінскі.

2. што, аб чым, з дадан. сказам. Думаць, дагадвацца. Ганна і не падазравала, што важныя падзеі чакаюць яе ў гэты дзень. Лупсякоў. Недзе ж жыў чалавек, вучыўся, працаваў — пражыў на свеце дваццаць, сорак год, а ты і не падазраваў аб яго існаванні. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падгаворваць, падмаўляць, падвучваць, падвучаць, зводзіць; падбухторваць, бухторыць, падбіваць, пад'юджваць, баламуціць (разм.); цкаваць, нацкоўваць, падаграваць (перан.) □ падліваць масла ў агонь, падсыпаць жару

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)