папагры́зці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; зак., каго-што і чаго.
Разм. Грызці доўга, неаднаразова; пагрызці многа чаго‑н. Шмат я выходзіў бароў, Горкіх папагрыз асінак І таму сярод звяроў Самы дужы стаў асілак. Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перагры́зці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; зак., каго-што.
1. Грызучы, перакусіць надвае, падзяліць на часткі. Завязаўшы на нітцы вузельчык, Іван перагрызае яе вострымі беласнежнымі зубамі. Лынькоў.
2. Пагрызці ўсё, многае.
•••
Горла перагрызці — жорстка, бязлітасна расправіцца з кім‑н. у парыве злосці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
згры́зці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; зак., каго-што.
Разм.
1. Грызучы, з’есці. Згрызці кавалак цукру. Згрызці сухар. // Пагрызці, сапсаваць паверхню чаго‑н. Зайцы згрызлі кару дрэў. // Перагрызшы, паваліць. Бабры згрызлі некалькі асінак і збудавалі хатку.
2. перан. Змучыць (пра гора, сумненне і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патачы́ць 1, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.
1. Натачыць, навастрыць. А каса пад мянташкаю просіцца: «Патачы ты мяне, паганы. Заблішчу я навостранай просінню. І цябе не змару да начы». Свірка.
2. Натачыць, навастрыць усё, многае. Патачыць усе нажы.
3. і без дап. Тачыць некаторы час. Патачыць мінут дзесяць.
патачы́ць 2, ‑точыць; зак., што.
1. Пагрызці, падзіравіць усё, многае (пра моль, чарвякоў і пад.). Дзверы ў шафе патачыў шашаль... Баранавых. Дрэва патачыў чарвяк, на хаты яно лонаўцам не згадзілася. Пташнікаў.
2. Тачыць некаторы час (пра моль, чарвякоў і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)