пагры́зці

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пагрызу́ пагрызё́м
2-я ас. пагрызе́ш пагрызяце́
3-я ас. пагрызе́ пагрызу́ць
Прошлы час
м. пагры́з пагры́злі
ж. пагры́зла
н. пагры́зла
Загадны лад
2-я ас. пагрызі́ пагрызі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час пагры́зшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пагры́зці сов.

1. (всё, многое) погры́зть; изгры́зть; поглода́ть, изглода́ть;

2. (нек-рое время) погры́зть; поглода́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пагры́зці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; пр. пагрыз, ‑ла; зак., каго-што, чаго і без дап.

1. Згрызці, разгрызці ўсё, многае. А вавёрка, быццам на тое ліха, на наступны дзень пагрызла падэшвы на прыгожых маміных туфлях. Даніленка.

2. Грызучы, паесці чаго‑н. Неяк уранні .. стары спыніўся на павароце і сказаў: — Хай коні пагрызуць травы, а ты паслухай, Алекс, што было... Брыль. Язэпка пагрыз сухарык на хаду маладымі зубамі, і млосць прайшла. Якімовіч.

3. Грызці некаторы час. Пагрыз і пакінуў.

4. перан. Разм. Памучыць папрокамі, прыдзіркамі. [Тадора] даўно ўжо шукае якой-небудзь прычэпкі, каб пагрызці нявестку. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сглода́ть сов., разг. згры́зці, мног. пагры́зці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перагры́зці, -зу́, -зе́ш, -зе́; -зём, -зяце́, -зу́ць; -ы́з, -зла; -зі; -зены; зак., каго-што.

1. Грызучы, раздзяліць на дзве часткі.

П. вяроўку.

2. Пагрызці ўсё, многае.

|| незак. перагрыза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

поглода́ть сов. пагры́зці, (долго, неоднократно) папагрыза́ць, папагры́зці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пагры́зены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пагрызці (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагры́зціся, ‑зуся, ‑зешся, ‑зецца; ‑зёмся; ‑зяцеся; пр. нагрызся, ‑злася; зак.

Разм. Уволю, многа пагрызці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

pogryźć

зак. пакусаць; пагрызці

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

погры́зть сов. пагры́зці, (долго, неоднократно) папагрыза́ць, папагры́зці; (семечек, орехов) палуза́ць, палу́шчыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)