пераве́сіцца, ‑вешуся, ‑весішся, ‑весіцца; зак.

Перагнуўшыся цераз што‑н., павіснуць. Перавесіцца цераз плот. Перавесіцца праз парэчцы моста.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прычапі́цца, -чаплю́ся, -чэ́пішся, -чэ́піцца; зак.

1. Моцна зачапіўшыся, павіснуць.

Да вопраткі прычапіліся ваўчкі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Тое, што і прыстаць (у 2 знач.; разм.).

Прычапілася хвароба.

3. перан. Тое, што і прыдрацца (разм., неадабр.).

П. да дробязі.

|| незак. прычэ́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца і прычапля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абві́снуць, -ну, -неш, -не; абвіс, -сла; -ні́; зак.

1. Апусціцца ўніз.

Галіны дрэва абвіслі.

2. Павіснуць ад знямогі.

Рукі ў хворага абвіслі.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Адцягнуцца, апусціцца.

Скура на твары абвісла.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Выцягнуцца, стаць даўжэйшым (пра вопратку).

Падкладка паліто абвісла.

|| незак. абвіса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паве́тра, ‑а, н.

1. Сумесь газаў, галоўным чынам азоту і кіслароду, якія акружаюць зямлю і складаюць яе атмасферу. Чыстае паветра. Свежае паветра. Вільготнае паветра. □ Паветра было, як шкло, празрыстае і звонкае. Шамякін. Пахі тысяч кветак перамяшаліся ў гарачым паветры. Шашкоў.

2. Свабодная прастора над зямлёй. Срабрыстыя ніці павуціння насіліся ў паветры. С. Александровіч.

•••

Альвеалярнае паветра — паветра, якое астаецца ў лёгачных альвеолах пасля нармальнага выдыху.

Вісець у паветры гл. вісець.

Насіцца ў паветры гл. насіцца.

Павіснуць у паветры гл. павіснуць.

Узляцець у паветра гл. узляцець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усчапі́цца, ‑чаплюся, ‑чэпішся, ‑чэпіцца; зак.

1. Ухапіўшыся за каго‑, што‑н., павіснуць. Усчапіцца на шыю.

2. Разм. Узлезці, залезці на што‑н. [Варанецкі] выбег на вуліцу і з ходу ўсчапіўся на пажарную бочку, якую коні імчалі міма варот. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заві́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. завіс, ‑ла; зак.

Зачапіўшыся за што‑н., застацца вісець; павіснуць. Пачаў тут волат-дуб трашчаць, пасля скаціўся ён уніз і на ялінках там завіс. Дубоўка. Лахінскі.. завіс на плоце і вісеў так, перавесіўшыся галавою на Газавы завулак. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абві́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. абвіс, ‑ла; зак.

Павіснуўшы, апусціцца ўніз. Панура абвіслі да самай зямлі абледзянелыя галінкі хвоек. Шамякін. Правае крылца птушаняці, сапраўды, абвісла і не варушылася. Якімовіч. // Павіснуць ад знямогі. У Міколы на руцэ абвіс Яначка. Крапіва. // Выцягнуцца, стаць даўжэйшым (пра вопратку). Падкладка паліто абвісла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паве́сіцца, ‑вешуся, ‑весішся, ‑весіцца; зак.

1. Кончыць сваё жыццё самагубствам праз павешанне. Зося параніла нажом свайго гаспадара, а сама хацела павесіцца. Бажко.

2. Налегчы ўсім цяжарам на каго‑, што‑н. і павіснуць. Павесіцца на руку сябра.

•••

Павесіцца на шыю — навязацца (пра жанчыну ў адносінах да мужчыны).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачапі́цца, ‑чашлюся, ‑чэпішся, ‑чапіцца; зак.

1. Зачапіцца, падчапіцца. У маіх вачах так і стаяў той момант, калі сом пачэпіцца на мой кручок і дзябёлая жардзінка пачне выгінацца, утрымліваючы вялікую рыбіну. Лупсякоў.

2. Разм. Павіснуць, учапіцца — пра ўсіх, многіх. [Зыбін:] Старая будзе так рада!.. Сястрычкі на шыю пачэпяцца, выцалуюць! Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зве́сіцца, звешуся, звесішся, звесіцца; зак.

Спусціцца адным канцом уніз; павіснуць. Акно расчынілася, і цёмна-русыя косы Густы звесіліся амаль дадолу. Васілевіч. // Нахіліцца ўніз; апусціцца. Ляшчыннік звесіўся ў раку, Шапоча ледзь чутно. Броўка. Каласкі звесіліся ўніз — амярцвела, нерухома, быццам падсечаныя. Мележ. // Нахіліцца ўніз, перагнуўшыся цераз што‑н. Коля звесіўся з печы і глядзеў на хату. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)