кера́міка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.

1. Ганчарная вытворчасці ганчарнае майстэрства. Развіццё керамікі.

2. зб. Ганчарныя вырабы. Павільён керамікі. Будаўнічая кераміка. Мастацкая кераміка.

3. Маса, з якой атрымліваюць такія вырабы.

[Грэч. keramikē.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трэлья́ж ‘трохстворкавая люстра’ (ТСБМ). З рус. трельяж, якое з франц. treillage ‘крацістая загарадка’ < treille ‘альтанка з вінаграднай лазы’ < лац. trichila ‘альтанка’, у выніку скарачэння triclaпавільён’ — слова trīclīnium ‘трохмесны стол’ (SWO, 1980, 774; Голуб-Ліер, 488; Фасмер, 4, 98). Значэнне ‘трохстворкавае люстра’ развілося ў рускай мове, дзе ўзнікла ў выніку дзеяння народнай этымалогіі (ЕСУМ, 5, 628).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рато́нда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Круглая пабудова (будынак, павільён, зала), звычайна акружаная калонамі і ўпрыгожаная купалам. Над абрывам узвышаецца каля прыстані каменная белая вежа — альтанка ў выглядзе ратонды. В. Вольскі.

2. Верхняе жаночае цёплае адзенне ў выглядзе доўгай накідкі без рукавоў, распаўсюджанае ў канцы 19 — пачатку 20 стст. Аксамітная ратонда.

[Ад лац. rotundus — круглы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няўсто́йлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Пазбаўлены ўстойлівасці, цвёрдай апоры; хісткі. Скакалі [людзі] па куп’і, спатыкаліся на найбольш хісткія, няўстойлівыя купіны,.. выбіраліся зноў і зноў упарта ішлі наперад. Брыль. Гром і маланка чаргаваліся раз-пораз, шалёны вецер гатоў быў перавярнуць няўстойлівы павільён. Дамашэвіч.

2. Які часта мяняецца, непастаянны. Няўстойлівая пагода.

3. перан. Які лёгка паддаецца якім‑н. уплывам, нястойкі ў сваіх поглядах, перакананнях. Сын зноў капрызіць. Ён добры, але няўстойлівы і бязвольны. Караткевіч. // Які ўласцівы такому чалавеку. Няўстойлівы характар. □ [Мельнік] натуру меў няўстойлівую: часта добры настрой змяняўся ўспышкамі гневу. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)