ляні́вы, -ая, -ае.

1. Схільны да ляноты, які ўхіляецца ад працы.

Л. хлопец.

2. Вялы, павольны.

Лянівая паходка.

|| наз. ляні́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мару́дны, -ая, -ае.

1. Павольны, няспешны, непаваротлівы; проціл. хуткі.

Марудная хада.

Марудна (прысл.) пісаць.

2. Карпатлівы.

Марудная праца.

|| наз. мару́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

флегматы́чны, -ая, -ае.

1. Спакойны, ураўнаважаны, павольны, які слаба праяўляе эмоцыі.

Ф. тэмперамент.

2. Вялы, абыякавы, раўнадушны.

Ф. голас.

|| наз. флегматы́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непаваро́тлівы, -ая, -ае.

1. Павольны, марудны, няспрытны ў рухах.

Непаваротлівае дзіця.

2. перан. Някемлівы, нерухавы (у справах).

Н. розум.

|| наз. непаваро́тлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неспе́шный няспе́шны; (медленный) паво́льны; (медлительный) мару́длівы, мару́дны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неторопли́вый няспе́шны; (медленный) паво́льны; (медлительный) мару́длівы, мару́дны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пава́жны, -ая, -ае.

1. Важны, поўны годнасці, самавітасці.

Хадзіць з паважным выглядам.

2. Спакойны, павольны.

Паважныя рухі.

3. Немалады.

П. ўзрост.

|| наз. пава́жнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рысь¹, ж.

1. Спосаб бегу каня (або іншай жывёлы), пры якім адначасова выносяцца наперад ногі пярэдняя левая і задняя правая або пярэдняя правая і задняя левая.

Ехаць рыссю.

2. Часты і павольны бег чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чарапа́шы, ‑ая, ‑ае.

1. Які належыць чарапасе. Чарапашы панцыр.

2. перан. Вельмі павольны; марудны. Чае ішоў чарапашым крокам. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паро́мшчык, ‑а, м.

Перавозчык на пароме. Паром з адзінокай постаццю паромшчыка памалу адчаліў ад берага і пачаў павольны, здалёк ледзь прыкметны для вока рух. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)