назе́мнік
‘ваеннаслужачы паветраных сіл’
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
назе́мнік |
назе́мнікі |
| Р. |
назе́мніка |
назе́мнікаў |
| Д. |
назе́мніку |
назе́мнікам |
| В. |
назе́мніка |
назе́мнікаў |
| Т. |
назе́мнікам |
назе́мнікамі |
| М. |
назе́мніку |
назе́мніках |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
аэра́рый, ‑я, м.
Спец. Пляцоўка, прыстасаваная для прыняцця паветраных ваннаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аэрасаля́рый, ‑я, м.
Спец. Пляцоўка. абсталяваная для прыняцця сонечных і паветраных ваннаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
піло́т-аэрана́ўт, пілота-аэранаўта, М пілоце-аэранаўце, м.
Пілот, які лятае на паветраных шарах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ло́пасць, -і, мн. -і, -ей, ж.
1. Шырокі плоскі канец чаго-н.
Л. вясла.
2. Рабочая, плоскай формы частка суднавых колаў, грабных і паветраных вінтоў.
Л. кола турбіны.
|| прым. ло́пасцевы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
турбуле́нтнасць, ‑і, ж.
Спец. Уласцівасць турбулентнага; неўпарадкаванасць руху асобных часцінак, уласцівая цячэнню вадкасці ці газу. Турбулентнасць паветраных плыней.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ча́ртар, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. У міжнародных марскіх, паветраных, сухапутных перавозках: дагавор на арэнду транспартнага сродку на вызначаны рэйс або тэрмін.
2. Самалёт або судна, арандаванае згодна з такім дагаворам.
|| прым. ча́ртарны, -ая, -ае.
Ч. рэйс.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пу́шка¹, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.
1. Гармата, якая мае насцільную траекторыю стральбы і прызначаецца для паражэння наземных, надводных і паветраных цэлей.
2. Апарат для лячэння сродкамі радыеактыўнага выпраменьвання (спец.).
Кобальтавая п.
|| прым. пу́шачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
іаніза́тар, ‑а, м.
1. З’ява, якая выклікае іанізацыю. Іанізатары атмасферы. Рэнтгенаўскія прамяні з’яўляюцца іанізатарамі.
2. Апарат для атрымання дадатна або адмоўна зараджаных паветраных іонаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радыёлака́цыя, ‑і, ж.
1. Выяўленне і вызначэнне месцазнаходжання розных аб’ектаў у прасторы па адбітых ад іх радыёхвалях.
2. Галіна навукі і тэхнікі, якая займаецца пытаннямі вызначэння месцазнаходжання наземных, паветраных і касмічных аб’ектаў з дапамогай радыёхваль.
[Ад слова радыё і лац. locatio — размяшчэнне, распалажэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)