бра́цтва, ‑а, н.
1. Садружнасць, еднасць; брацкі саюз. [Адась Гушка:] — Калі мы [салдаты] зробім сабе сапраўдную бацькаўшчыну, дзе будзе брацтва народаў, дзе будзе чалавеку воля, дзе ён здзеку на сабе не будзе чуць, — за бацькаўшчыну тую і паваяваць з ворагамі можна будзе. Чорны.
2. Кола людзей, згуртаваных для якой‑н. адной мэты; рэлігійная абшчына.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цары́ца, ‑ы, ж.
1. Жан. да цар.
2. Жонка цара.
3. перан.; чаго. Тая, што пануе, першынствуе дзе‑н., перавышаючы ўсіх якімі‑н. якасцямі. Усё жыццё сваё табе ахвярую; будзь ты ўладарніцай душы маёй, царыцай песень маіх! Бядуля. / у вобразным ужыв. Пакланюся я табе, царыца, Чыстая, сцюдзёная вадзіца. Багдановіч.
•••
Царыца палёў — пяхота. Былі ў гэтым яго настроі і адчай, і заліхвацкасць, і нецярплівасць бывалага франтавіка, якому яшчэ давядзецца паваяваць, і не дзе-небудзь, а ў царыцы палёў — пяхоце. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)