повора́чивать несов. паваро́чваць; (кран и т. п.) пакру́чваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паваро́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. паварочваць — павярнуць (у 1, 4 знач.) і паварочвацца — павярнуцца (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зві́нчваць

паварочваць, укручваць або выкручваць вінт, шрубу; здымаць што-небудзь праз выкручванне вінта; з'язджаць, сыходзіць, збягаць’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. зві́нчваю зві́нчваем
2-я ас. зві́нчваеш зві́нчваеце
3-я ас. зві́нчвае зві́нчваюць
Прошлы час
м. зві́нчваў зві́нчвалі
ж. зві́нчвала
н. зві́нчвала
Загадны лад
2-я ас. зві́нчвай зві́нчвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час зві́нчваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

обёртыватьII несов. (поворачивать) паваро́чваць, абаро́чваць; см. оберну́тьII 1.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Агіра́чвацьпаварочваць назад’ (Сцяшк. МГ). Няясна. Адна з магчымых версій: кантамінацыя абарачваць і агіль (гл.). (Міхневіч, БЛ, 1973, 3, 60).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валю́шка ’кавалак гліны’ (Жд.). Валюшка < *валюша ’тое, што валяюць, валяецца’, якое да валяцьпаварочваць з боку на бок’; параўн. рус. катыш ’кавалак скачанага хлеба’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

віля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

1. чым. Хістаць, паварочваць з боку ў бок.

В. хвастом.

2. Рухацца па звілістай лініі або рабіць крутыя павароты.

Дарога віляла паміж скал.

3. перан. Вагацца ў разважаннях, ухіляцца ад прамога адказу (разм.).

Трэба гаварыць праўду, а не в.

|| аднакр. вільну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 і 2 знач.).

|| наз. віля́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што, чым.

Круціць час ад часу, паварочваць то адным, то другім бокам. — Но, но, каб вы жывенькі былі, — пакручваў пугай над галавой бацька. Сабаленка. Чалавек бярэ рэч, спакойна пакручвае яе так, што відаць яна з усіх бакоў, нават з канцоў, і гэтак жа спакойна ставіць на месца. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кантава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., што.

1. Абчэсваючы (бервяно, дошку, камень і пад.), рабіць кант¹ (у 1 знач.).

К. бервяно.

2. Пераварочваць, паварочваць на бок (груз ці выраб пры перамяшчэнні, апрацоўцы і пад.).

Асцярожна, не к.!

|| зак. акантава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны (да 1 знач.).

|| наз. кантава́нне, -я, н., канто́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж., аканто́ўванне, -я, н. і аканто́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

|| прым. канто́вачны, -ая, -ае і аканто́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вярта́цца ’варочацца, прыходзіць назад’ і вяртаць ’тс’; ’аддаваць назад’; ’кідаць, перакульваць, варочаць’ (БРС, КТС, Яруш., Бяс.). Укр. вертати ’варочаць, вяртацца, паварочваць, скідаць, звальваць’, рус. вертать: смал., наўг. ’аддаваць назад узятае, захопленае’, пенз. ’вяртаць каго-небудзь назад’, смал., наўг., паўд. вертаться ’вяртацца, варочацца назад’, польск. wracać się ’вяртацца’, wracać ’вяртацца; вяртаць’, н.-луж. wrośiśпаварочваць’; ’скручваць, вярцець’; ’абарачацца’; в.-луж. wróćeć ’вяртаць, браць назад’, wróćeć so ’вяртацца’; ’адбівацца, адскокваць’, чэш. vraceti (se) ’мяняць кірунак, пасылаць назад’; ’вяртаць назад’; ’аддаць (нейкую рэч)’, славац. vracať ’мяняць у адваротны бок кірунак руху каго-небудзь’; ’прыводзіць да пачатковага стану’; ’аддаваць, вяртаць’, славен. vráčati ’вяртаць, варочаць’; ’аддаваць доўг’, vráčati se ’вяртацца’, серб.-харв. вр̏тати се ’вяртацца’, вра̏ћати ’вяртаць, аддаваць’; ’варочацца назад’, вра̏ћати се ’вяртацца’, балг. връщам ’аддаваць назад, вяртаць’; ’вяртацца’. Прасл. vьrtěti, vortiti. Прасл. vьrtati — фактатыў на ‑ati ад vьrtěti, vьrtjǫ (Скок, 3, 631). Да вярце́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)