Пава́л1 ’дзеянне паводле значэння дзеяслова паваліць; тое, што павалена; павалены лес, буралом’ (ТСБМ, Яруш., Касп.), пава́ла (Шат.), пава́лка ’тс’ (Мат. Гом.). Гл. валіць.

Пава́л2 ’столь’ (Сцяшк. Сл., Шатал.), ’гара на хаце’ (Шатал.), пава́ла ’столь’ (Тарн.), пова́л ’тс’ (Шушк., ДАБМ, 116). Запазычанне з польск. powała ’столь з бярвення’, на што паказвае геаграфія слова. Муж. род, відавочна, пад уплывам павал1. Польск. слова ад прасл. valiti (параўн. Брукнер, 599; Махэк, 676).

Пава́л3 ’эпідэмія, мор’ (Сцяшк.). З рус. пова́л ’эпідэмія, чума, мор’ (ср. повальная болезнь). Далей да вал, валіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капе́ж, капі́ж ’каплі дажджу або талага снегу, якія падаюць са стрэх’ (ТСБМ; Некр.; драг. Нар. словаўтв.; ганц., шчуч., ст.-дар. Сл. паўн.-зах.); ’ледзяшы на стрэхах’ (петрык., Шатал.); ’ніжні край страхі, даху, які выдаецца над сцяной’ (ТСБМ, Сцяшк.; Сержп. Прымхі, Клім.), ’жолаб каля даху’ (Сцяшк.), ’месца пад страхою, куды сцякае вада або падаюць каплі са страхі’ (Яшк., Клім., Бір. Дзярж.; чэрв., дзярж., гродз., беласт. Сл. паўн.-зах.), ’стрэшка пад франтонам’ (В. В.), ’шчыт страхі’ (Бір. Дзярж.), ’стрэшка ў яме для бульбы’, ’коптар, з коптарам’ (Сцяц., зэльв.). Укр. капеж, капіж ’лядзяш’, рус. сіб. капеж ’капеж’, польск. kapież ’вадасцёк, рына’, серб.-харв. ка̑пеж (зборн.) ’кроплі’. Прасл. kapežъ, утворанае ад kapiti (каўзатыў ад kapati ’капаць’) і суфікса ‑еžь > ‑еж, параўн. бел. гібе́ж ’месца згібу нагі’, вале́жпавалены лес’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падня́ць, -дыму́, -ды́меш, -ды́ме і падніму́, падні́меш, падні́ме; -ня́ў -няла́, -ло́; падымі́ і паднімі́; -ня́ты; зак.

1. каго-што. Нагнуўшыся, узяць (з зямлі, падлогі).

П. аловак.

2. каго-што. Узяць, маючы дастаткова сілы, каб утрымаць у руках.

П. камень.

3. каго-што. Перамясціць наверх, надаць чаму-н. вышэйшае становішча.

П. на ліфце.

П. якар (выцягнуць з вады перад адплыццём). П. заслону сцэны.

П. галаву (таксама перан.: стаць бадзёрым, смелым).

4. каго-што. Дапамагчы або прымусіць устаць; зноў надаць каму-, чаму-н. стаячае становішча.

П. з пасцелі каго-н. (разбудзіць). Сабака падняў зайца (успудзіў). П. павалены плот.

5. каго (што). Прымусіць крануцца з месца з якой-н. мэтай, прымусіць узяцца за што-н.

П. салдат у атаку.

6. перан., каго (што). Натхняючы, схіліць да якога-н. актыўнага дзеяння.

П. народ на барацьбу.

7. што. Зрабіць вышэйшым, узвысіць.

П. падмурак.

П. узровень вады.

8. перан., што. Павялічыць, павысіць.

П. ураджай.

П. цану.

9. перан. Зрабіць больш актыўным, прыўзнятым, палепшыць.

П. дух.

П. цікавасць да чаго-н.

10. што. Наладжваючы, палепшыць, развіць.

П. гаспадарку.

11. што. Зрабіць, пачаць дзеянне, названае назоўнікам.

П. бунт (узбунтавацца). П. смех.

П. трывогу.

П. пытанне.

12. што. Тое, што і узараць (спец.).

П. цаліну.

|| незак. падыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і падніма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. падня́цце, -я, н. (да 1—3, 6—9 і 10 знач.), падніма́нне, -я, н. (да 1—4, 7—9 і 12 знач.) і пад’ём, -у, м. (да 2, 3, 7 і 12 знач.).

|| прым. пад’ёмны, -ая, -ае (да 2, 3 і 7 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лом ’ламачча, сухія, апаўшыя галіны’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк., Сцяшк., Кл.), ломʼе ’тс’ (ТС), лу͡ом (Федар. Дад.); лом (луж, ло̂м, лим) ’тс’, ’куча галля’ (Касп., Сл. ПЗБ, ТС, ЛАПП), ’хвораст’ (ЛАПП), ’агонь, касцёр’ (мядз., Нар. лекс.; паст., Сл. ПЗБ), ’буралом’ (Др.-Падб.), ’лес’ (віц., Ів.; Вяр.), ’хатняе стар’ё’ (Шат.), ламяйко ’дробнае галлё, сукі’, ламы ’абцярэбленыя сукі дрэва, сабраныя ў кучы’ (Сцяшк.), ’сучча ў лесе, наваленае на зямлю’ (Нас.). Укр. лім, лом, валын. лумо́, рус. паўн., наўг. лом, польск. łom, каш. łȯm, зах.-прус. u̯ůmǝ, н.-луж. łom, чэш. lom, мар. łom, славац. lom, славен. lòm, серб.-харв. ло̑м, макед., балг. лом. Прасл. lomъ ’ламанне’ > ’нешта паламанае’ > ’ламачча’ > ’месца, дзе быў павалены лес’, ’пралом’ > ’расколіна ў зямлі, нізіна, яма з вадой, балота’ (параўн. рус. пск. лом ’балота’). Гл. Слаўскі, 5, 168–169. Утворана ад асновы lom‑, роднаснай з літ. lãmas ’частка, кавалак, кавалак зямлі’, гэтак жа і Аткупшчыкоў (Этимология–84, 193), lamãkas, lamañtas ’кавалак’, lìmti ’ламацца’, лат. limt ’згінацца пад цяжкай ношай’, ст.-прус. limtwei ’ламаць’, літ. ãp‑lamas ’нязграбны’, лат. aplams ’недарэчны’, а таксама, відавочна, алб. lëmë, lamë ’ток’, ’маслабойка’; ірл. laime ’сякера’, ст.-в.-ням. lam, ст.-ісл. lami ’кульгавы, пакалечаны’ (падрабязна агляд літаратуры гл. таксама Фасмер, 2, 515). Скок (2, 316) выводзіць lomъ з lomiti. Непакупны (Бел. лекс., 121 і Связи, 194), падаючы арэалы распаўсюджання лоўж і лом, мяркуе, што лом з’яўляецца ’перакладной’ (з балтыйскага láužas) лексемай.

Лом2 ’боль у касцях, ламота’ (Бяльк.) прымыкае да рускамоўнага арэалу, дзе лом ’ламота, артрыт, рэўматызм’. Укр. ломець ’тс’. Да лама́ць (гл.).

Лом3 ’жалезны лом’ (ТСБМ, Сцяшк., Яруш.), ветк. ламок ’тс’ (Мат. Гом.). Відавочна, пашырылася з рус. мовы. Да лом1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

поднима́ть несов.

1. (снизу) падыма́ць, падніма́ць;

поднима́ть плато́к с по́лу падыма́ць (падніма́ць) ху́стку з падло́гі;

поднима́ть тя́жесть падыма́ць (падніма́ць) цяжа́р;

поднима́ть на ли́фте падыма́ць (падніма́ць) на лі́фце;

поднима́ть но́гу, ру́ку падыма́ць (падніма́ць) нагу́, руку́;

поднима́ть пова́ленный забо́р падыма́ць (падніма́ць) пава́лены плот;

поднима́ть я́корь падыма́ць (падніма́ць) я́кар;

поднима́ть флаг на корабле́ падыма́ць (падніма́ць) сцяг на караблі́;

поднима́ть за́навес падыма́ць (падніма́ць) засло́ну;

поднима́ть паруса́ падыма́ць (падніма́ць) парусы́;

су́дно поднима́ет сто тонн су́дна падыма́е (падніма́е) сто тон;

поднима́ть пе́тли падыма́ць (падніма́ць) пе́тлі;

поднима́ть с посте́ли падыма́ць (падніма́ць) з пасце́лі (будзі́ць);

поднима́ть воротни́к настаўля́ць (падыма́ць, падніма́ць) каўне́р;

2. в др. знач. узніма́ць, уздыма́ць; падыма́ць; (ставить) ста́віць; (возвышать) узвыша́ць; (повышать) павыша́ць; (будить) будзі́ць; (начинать) пачына́ць, усчына́ць, распачына́ць; (вспугивая, выгонять) узганя́ць; успу́джваць;

поднима́ть восста́ние узніма́ць паўста́нне;

поднима́ть ору́жие узніма́ць збро́ю;

поднима́ть производи́тельность труда́ узніма́ць (павыша́ць) прадукцы́йнасць пра́цы;

поднима́ть культу́рный у́ровень узніма́ць (павыша́ць) культу́рны ўзро́вень;

поднима́ть акти́вность узніма́ць (павыша́ць) акты́ўнасць;

поднима́ть вопро́с узніма́ць (ста́віць) пыта́нне;

поднима́ть глаза́ на кого́, на что узніма́ць во́чы на каго́, на што;

поднима́ть авторите́т узніма́ць (павыша́ць) аўтарытэ́т;

поднима́ть го́лос в защи́ту кого́, чего́ узніма́ць го́лас у абаро́ну каго́, чаго́;

поднима́ть дух, настрое́ние узніма́ць дух, настро́й;

поднима́ть на́ ноги прям., перен. узніма́ць на но́гі;

поднима́ть на́ смех узніма́ць (падыма́ць) на смех;

поднима́ть у́ровень воды́ узніма́ць (павыша́ць) узро́вень вады́;

поднима́ть бро́ви узніма́ць (падыма́ць) бро́вы;

поднима́ть крик усчына́ць крык;

поднима́ть разгово́р пачына́ць (усчына́ць) размо́ву;

поднима́ть де́ло распачына́ць спра́ву;

поднима́ть целину́, пар узніма́ць (узо́рваць) цаліну́, папа́р;

поднима́ть дичь узганя́ць (успу́джваць) дзічы́ну;

поднима́ть бока́л падыма́ць (падніма́ць) ке́ліх;

поднима́ть вы́ше падыма́ць (падніма́ць) вышэ́й;

поднима́ть ру́ку на кого́ узніма́ць руку́ на каго́;

поднима́ть нос задзіра́ць нос;

поднима́ть на во́здух узрыва́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)