учи́ться возвр., страд. вучы́цца; (обучаться) навуча́цца;

учи́ться на со́бственных оши́бках вучы́цца на ўла́сных (на сваі́х) памы́лках;

век живи́ — век учи́сь погов. век жыві́ — век вучы́ся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

просвеща́ться

1. атры́мліваць асве́ту, адуко́ўвацца; (развивать своё сознание) станаві́цца свядо́мым, развіва́ць свядо́масць (усведамле́нне, разуме́нне); (осознавать) усведамля́ць; (обучаться) навуча́цца, вучы́цца; см. просвети́тьсяI;

2. страд. адуко́ўвацца; навуча́цца; см. просвеща́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)