пощёлкивать несов.
1. (время от времени щёлкать пальцами по чему-л.) ча́сам (калі́-нікалі́, зрэ́дку) пстры́каць, папстры́кваць;
2. (производить время от времени щёлкающие звуки — пальцами) ча́сам (калі́-нікалі́, зрэ́дку) пстры́каць; (кнутом, зубами) ча́сам (калі́-нікалі́, зрэ́дку) ля́скаць, паля́скваць; (пружиной, замком) ча́сам (калі́-нікалі́, зрэ́дку) шчо́ўкаць, пашчо́ўкваць; (языком) ча́сам (калі́-нікалі́, зрэ́дку) цмо́каць, пацмо́кваць; (шпорами, каблуками) ча́сам (калі́-нікалі́, зрэ́дку) цо́каць, пацо́кваць;
3. (грызть изредка орехи и т. п.) ча́сам (калі́-нікалі́, зрэ́дку) лу́скаць, палу́скваць, ча́сам (калі́-нікалі́, зрэ́дку) луза́ць, палу́зваць;
4. (о птицах — петь изредка) ча́сам (калі́-нікалі́, зрэ́дку) цёхкаць, пацёхкваць, ча́сам (калі́-нікалі́, зрэ́дку) шчо́ўкаць, пашчо́ўкваць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Тады́-сяды́ ’час ад часу, калі-нікалі, іншы раз’ (ТСБМ), ’часам, калі-нікалі’ (Касп., Варл.). Рыфмаванае спалучэнне да тады (гл.), параўн. сюды‑туды, туды‑сюды, гл. сюды, туды. Другая частка спалучэння ўзыходзіць да ўказальнага займенніка *sь, гл. сей.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
иногда́ нареч. ча́сам, часа́мі, падча́с, і́ншы раз, калі́-нікалі́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пацо́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Час ад часу, злёгку цокаць. Калі-нікалі праязджала павольна калымага, пагрукваючы коламі па няроўным бруку, пацоквалі падкаваныя конскія капыты. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сяды́-тады́ ’часам, часамі, зрэдку, іншы раз, калі-нікалі’ (Сл. ПЗБ, Ск. нар. мовы). Першая частка ад заўсёды, утворана аналагічна ад тады; параўн. сяк‑так і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
и́зредка нареч. зрэ́дку, разг. зрэ́дчас; (кое-когда) калі́-нікалі́; (кое-где) дзе-нідзе́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ко́е-когда́ нареч. сяды́-тады́, калі́-нікалі́; (иногда) ча́сам, часа́мі, падча́с, і́ншы раз.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сяды́-тады́, прысл.
Часам, калі-нікалі, іншы раз, зрэдку. Машыны — грузавыя і легкавыя, — якія сяды-тады праляталі па вуліцы, ішлі за горад, у бок Чэрвеньскага рынку. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зайздро́слівы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і зайздросны. Такароўцы забываліся аб тым, што яны арандатары. Часам.. зайздрослівыя суседзі аб гэтым ім калі-нікалі напаміналі. Бядуля. Не адно зайздрослівае вока ацэньвала Дарошаву будоўлю. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прашуга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Праляцець, пранесціся з шумам. Кругом было спакойна, толькі калі-нікалі праляціць з піскам кажан або пракрычыць сава ці прашугаюць чарадою спалоханыя птушкі. Гурскі. Перад самым змярканнем над горадам прашугала кароткая летняя навальніца. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)