спа́дзістасць, ‑і, ж.

Уласцівасць спадзістага; паступовае паніжэнне якой‑н. паверхні. Спадзістасць берага. Нізіна мае спадзістасць да Дняпра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вя́зкі, ‑ая, ‑ае.

Клейкі, ліпкі, цягучы. Вязкі грунт. Вязкае масла. □ Пачынаецца нізіна. Зямля стала вязкай, усюды купіны, .. шмат вываратняў. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ні́збіна (нізьбіна) ’нізіна’ (рэч., Нар. сл.). Магчыма, ад незафіксаванага *нізьба ’нізкае месца, нізіна’ або кантамінацыя нізіна × лажбіна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паніжэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. панізіць і стан паводле знач. дзеясл. панізіцца.

2. Нізкае месца, нізіна. У паніжэннях.., дзе глеба больш вільготная, сасна расце ў спалучэнні з вольхай. Прырода Беларусі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Палужаві́на, полужавінанізіна’ (ТС). Да луг© (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ни́зменность

1. геогр. нізі́на, -ны ж.;

2. перен. (низость) ні́засць, -ці ж.; (подлость) по́дласць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лагчына, нізіна, катлавіна, даліна

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

лагчы́на, ‑ы, ж.

Нізкае месца сярод адхонных схілаў; нізіна. Спусціцца ў лагчыну. □ Вуліца праходзіла такою лагчынаю, што вясной у час паводкі рабілася як рака. Чарнышэвіч. Хмызняк адыходзіў у балотную лагчыну на той бок Пнівадкі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лужка́вінанізіна ў лесе’ (ТС). Да лужок < луг1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ніз ’ніз, ніжняя частка’ (Яруш.), ’ніз; падлога’ (Касп.), ’ніз; даліна’ (ТС), ’нізіна; падол’ (Сл. ПЗБ), ’ніжняя частка; падол’ (Мат. Гом.), укр. низ ’ніз, нізкае месца’, рус. низнізіна’, польск. дыял. nizнізіна’, чэш., славац. niz ’ніз, уніз’, славен. niz ’уніз’, серб.-харв. ни̑з, низнізіна; уніз’, макед. низ ’уніз; па; праз’, балг. низ. Прасл. *nizъ ’уніз’ з і.-е. *ni‑, *nei‑ ’ніз’, параўн. ст.-інд. ni‑ ’уніз’, ст.-перс. niy ’тс’, ст.-в.-ням. nidar ’тс’ і пад.; канцавое ‑z‑ можа быць аналагічным адпаведнаму элементу ў *vъz‑ ’уз-’, prězъ ’праз’ і інш. (Фасмер, 3, 73; Махэк₂, 400; Бязлай, 2, 224; ESSJ SG, 1, 131).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)