разя́ва, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -зя́ў (разм., груб.).

Рассеяны, няўважлівы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расця́па, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -цяп (разм., неадабр.).

Някемлівы, няўважлівы, рассеяны чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няўва́жліва нареч. невнима́тельно, рассе́янно; см. няўва́жлівы 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рассе́янный рассе́яны;

рассе́янный свет физ. рассе́янае святло́;

2. (невнимательный) рассе́яны, няўва́жлівы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неуважи́тельный

1. (безосновательный) няўва́жлівы;

неуважи́тельная причи́на няўва́жлівая прычы́на;

2. (непочтительный) уст. непава́жлівы; непачці́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няўва́жны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і няўважлівы. За няўважныя адносіны да спраў Начальнік агранома школіў. Корбан. [Антон Паўлавіч:] Вось вырасце.. [хлопчык] і не будзе такі няўважны і жорсткі, як бацька... Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раззе́ўрат (разьзеўрат) ’разява, разявака’ (Стан.), сюды ж разяўро́тны ’няўважлівы’ (Сцяшк. Сл.). Ад разявіць (гл.) і рот (гл.), параўн. Гл. ратазей, разява.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́цька ’разява’ (Касп.), ’няўважлівы чалавек’ (Жд. 2), ’дурань’ (міёр., З нар. сл.). Да рот (гл.). Суфікс ‑к‑а — з экспрэсіяй непахвальнасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разя́ва, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. груб. Рассеяны, няўважлівы чалавек. Ніна высунулася з будкі і закрычала: — Гэй, ты! Доўга варон будзеш лавіць? Разява! Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

безгало́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае галавы; пазбаўлены галавы.

2. перан. Пра чалавека з невялікімі разумовымі здольнасцямі. Вось сапраўды, Калі хто безгаловы, Таго не выратуе ад бяды І мудрае, ад сэрца слова. Валасевіч. // Няўважлівы, рассеяны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)