Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
няўва́жлівы, -ая, -ае.
1. Рассеяны, без дастатковай увагі.
Н. слухач.
2. Які не праяўляе ўвагі да каго-, чаго-н.; няветлівы.
Н. да сям’і.
3. Такі, што не можа быць прыняты да ўвагі.
Няўважлівыя прычыны.
|| наз.няўва́жлівасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
няўва́жлівы
1. (не обладающий вниманием) невнима́тельный, рассе́янный;
н. чалаве́к — невнима́тельный (рассе́янный) челове́к;
2. (не проявляющий внимания) невнима́тельный;
3. (недостаточно основательный) неуважи́тельный;
~вая прычы́на — неуважи́тельная причи́на
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
няўва́жлівы, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, якому не ўласціва неабходная ўвага; рассеяны. Няўважлівы вучань. □ Як і заўсёды, першай размову пачынае Тася. Але сёння яна на дзіва разгубленая і няўважлівая да заняткаў.Гарбук.// Які робіцца без увагі. Няўважлівае чытанне.
2. Які не выказвае ўвагі да каго‑, чаго‑н.; няветлівы. [Мікола] папракаў сябе, што быў такі няўважлівы да жонкі.Новікаў.— Тут госці, а ты за газету ўхапіўся. Нясі настойку. — І то праўда. Ах, няўважлівы. Ткачоў.
3. Такі, што не можа быць прыняты да ўвагі. Няўважлівыя прычыны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)