няўклю́дны, -ая, -ае (разм.).

1. Пазбаўлены зграбнасці, лоўкасці ў рухах; непаваротлівы.

Н. мядзведзь.

2. перан. Дрэнна, недастаткова апрацаваны; няскладны.

Няўклюдныя выразы.

|| наз. няўклю́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нескла́дный

1. (несвязный) няскла́дны;

2. (неизящный) нязгра́бны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кара́вы, -ая, -ае.

1. Каляны ад засохлай гразі.

Каравая ануча.

2. Нягладкі, скрыўлены, шарахаваты, загрубелы.

Каравыя рукі.

3. перан. Няскладны, няўмелы, груба выкананы.

Каравыя выразы.

|| наз. кара́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недарэ́чны, -ая, -ае.

1. Сказаны, зроблены неўпапад, не да месца.

Н. жарт.

2. Неразумны, бяссэнсавы.

Недарэчныя прапановы.

3. Няўклюдны, няскладны (знешне).

4. Які не адпавядае сітуацыі, абставінам.

Недарэчная весялосць.

|| наз. недарэ́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

несвя́зный няскла́дны, нязвя́зны; (бессвязный) бязла́дны; (без связи) без су́вязі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

несура́зный

1. недарэ́чны; (глупый) бязглу́зды;

2. (неуклюжий) нязгра́бны, няскла́дны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Няклёпістыняскладны, нязграбны’ (Сцяшк.). Гл. нясклёпісты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Несула́дныняскладны’ (Сл. ПЗБ). Гл. сула́дзіць, сула́дны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цельпукава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Няскладны, непаваротлівы. Шыракаплечы, магутны, з кароткай шыяй, крыху цельпукаваты Саша Камінскі выглядаў асілкам супраць худзенькага, зусім дробненькага Аляксея Дубені. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нехлюшча́віна (ніхлюшчавіна) ’непаваротлівы, няскладны’ (Касп.). Няясна (да хлюст ’франт’?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)