прыгаі́цца, ‑гоіцца; зак.

Разм. Загаіцца няпоўнасцю, трохі; падгаіцца. Шчыміць барада, дзе [Леанід] збіў скуру. Памацаць пальцамі, — здаецца, прыгаілася. Але ж не паказвацца такому ноччу ў хату. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прымкну́ць ’закрыць, зачыніць няпоўнасцю; прысунуцца блізка, шчыльна да чаго-небудзь; стаць прыхільнікам, удзельнікам у якой-небудзь справе’ (ТСБМ), ’замкнуць ненадоўга’, прымкну́ты ’тс’ (брасл., драг., Сл. ПЗБ), прымукну́ць, прымыкну́ць ’замкнуць ненадзейна’, прыму́кваць ’прымацоўваць’ (ТС); сюды ж з развіццём значэння ’далучыцца’ зваротнае прымкну́цца ’ўзяцца шчыра (за работу)’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да рэдкага мкнуць ’пацягнуць, ударыць дубцом’, ’кінуцца бегчы’, мкну́цца ’крануцца з месца; ударыцца; паткнуцца’ (Нас.), гл. мкаць. Усходнеславянскае ўтварэнне, параўн. рус. примкну́ть ’далучыцца’, дыял. примкну́ться ’далучыцца’, ’налегчы (на вёслы)’, укр. примкну́ти ’прычыніць, зачыніць няпоўнасцю; стаць прыхільнікам, паслядоўнікам чаго-, каго-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыпсава́ць, ‑псую, ‑псуеш, ‑псуе; ‑псуём, ‑псуяце; зак., што.

Трохі, няпоўнасцю сапсаваць. [Лявон:] З бацькам цягалі бярвенне... падарваўся стары, памёр,.. тады сам адзін мусіў кончыць... Цяжка было аднаму, але неяк даў рады, толькі нагу прыпсаваў, і хадзіць няма як роўна. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыхава́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Часова або трохі, няпоўнасцю схавацца; стаіцца. — Ой, а тады якраз дождж паўдня ліў, дык я і падумала была, што можа гэта ты дзе ў дарозе ад дажджу прыхавалася. Чорны. Непадалёку была нівінка, відаць, жанчына мела намер прыхавацца там сама і ўратаваць каня ў выпадку налёту. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цемнава́ты, ‑ая, ‑ае.

Няпоўнасцю, не зусім цёмны (у 1, 2 знач.). За дзвярыма, на шырокім і ўжо цемнаватым калідоры, на хаду дзяўчына выняла з кішэнькі фартуха хустачку і прылажыла яе, раз і другі, да вачэй. Брыль. Доўга я глядзеў на цемнаваты абадок вакол ствала на бярозе, мацаў яго рукамі. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпя́ць, ‑пну́, ‑пне́ш, ‑пне́; ‑пнём, ‑пняце́; зак., каго-што.

Разм.

1. Прыхіліць, прыперці да чаго‑н.

2. Прымацаваць дзе‑н., у якім‑н. месцы, прывязаць да чаго‑н. Гаспадар прыпяў Дзіка [сабаку] на самую кароткую прывязь, а сам стаіўся за вуглом. Сабаленка.

3. Зачыніць або запяць што‑н. часова або няпоўнасцю. Прыпяць акно занавескай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прымёрзлы, ‑ая, ‑ае.

1. Які прыстаў, прымёрз да чаго‑н. пад уздзеяннем марозу. Млелі на сонцы цэлыя плашкі лёду з прымёрзлымі пластамі саломы. Вітка. У дварах жа стаялі драбіны з чорнымі ад прымёрзлай гразі кал[ёса]мі... Чорны.

2. Трохі, няпоўнасцю замёрзлы; падмёрзлы. [У бацькавай торбе] часамі не толькі прымёрзлы хлеб застаецца, але і скварка ці кавалак каўбасы. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыслані́ць, ‑сланю, ‑слоніш, ‑слоніць; зак., што.

1. Прыкрыць засланкай; засланіць няпоўнасцю. Прысланіць печ. □ Мы рукой прыслонім вочы Ды зірнём угору, Дзе грыміць ён, дзе якоча Самалёт маторам. Колас.

2. Прыставіць, прытуліць, прыхіліць. [Халявіч] прысланіў да лаўкі веласіпед і патрухаў за Бялоцкім. Дуброўскі. Стамілася .. [маці] з дарогі, але не прысланіла галавы да падушкі — чакала.., пакуль вярнуўся Петрык. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прычыні́ць 1 ’паслужыць прычынай чаго-небудзь; выклікаць непрыемныя наступствы’ (ТСБМ), ’зрабіць’: мне дабра не прычыніла і тая Антоля (пух., Сл. ПЗБ), прычыня́цца ’выбіраць пэўныя ўмовы, абставіны’ (ТС). Да чын, чыніць (гл.).

Прычыні́ць 2 ’зачыніць, звычайна няпоўнасцю або няшчыльна’ (ТСБМ, Ласт., Янк. 1, Ян.), прічыні́ць ’тс’ (Бяльк.), а таксама прычыні́ць ’прыадчыніць’ (ТС); сюды ж са спецыфічным абмежаваннем семантыкі прычыны́ты ’завязаць (фартух)’ (кобр., ЛА, 4). Беларуска-ўкраінскі семантычны рэгіяналізм (Лучыц-Федарэц, Бел.-укр. ізал., 41; Непакупны, Связи, 86). Далей гл. чын, чыніць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыце́рціся, прытруся, прытрэшся, прытрэцца; прытромся, прытрацеся; пр. прыцёрся, ‑церлася; заг. прытрыся; зак.

1. Трохі, няпоўнасцю сцерціся, зацерціся. У кожным разе рысунак быў старадаўні, гэта відно было з таго, што некаторыя рысы яго даволі-такі прыцерліся. Чорны.

2. Шчыльна падагнацца да чаго‑н. у выніку спецыяльнай апрацоўкі. Дэталі машыны добра прыцерліся. // перан. Прыстасавацца, прыладзіцца. Цяпер Назар прыцёрся ўжо каля зяця, і, здаецца, яму і на свеце больш нічога не трэба. Сабаленка. Трэба пароўну, па-чэснаму. Каб не атрымлівалася так, што хто скарэй прыцёрся к новаму старшыні, той і наверсе. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)