патро́ху, прысл.

1. У невялікай колькасці, нямнога.

Ён есць п., але часта.

2. Паступова, з цягам часу.

Хворы пачаў п. папраўляцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чуць², прысл. і злуч.

1. прысл. Ледзь, ледзьве.

Стаміўся, што ч. дадому дайшоў.

2. прысл. Зусім нямнога, злёгку.

Ч. больш.

Ч. лепш.

3. злуч. Ужыв. ў даданых часавых сказах у знач.: як толькі, ледзь толькі.

Ч. узыдзе сонца — маці ўжо на нагах.

Чуць-чуць — зусім нямнога.

Чуць што — як толькі што здарыцца, пры ўсякім выпадку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падгаі́цца, ‑гоіцца; зак.

Крыху, нямнога загаіцца. Раны падгаіліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падгаблява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

Згабляваць нямнога або дадаткова; падраўнаваць, габлюючы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падгаі́ць, ‑гаю, ‑гоіш, ‑тоіць; зак., што.

Крыху, нямнога загаіць. Падгаіць раненую руку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падква́сіць, ‑квашу, ‑квасіш, ‑квасіць; зак., што і чаго.

Крыху, нямнога або дадаткова заквасіць. Падквасіць капусты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падкі́снуць, ‑не; пр. падкіс, ‑кісла і ‑кіснуў, ‑кіснула; зак.

Разм. Нямнога, злёгку закіснуць. Падкісла рошчына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тро́шкі, тро́шкунямнога, крышку, чуць’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Растарг., Байк. і Некр., Сцяшк., Растарг., Бяльк., ТС). Гл. трохі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ма́ла, прысл.

1. Нямнога, у невялікай колькасці.

М. зрабіў.

М. людзей.

М. часу.

2. Недастаткова, менш, чым патрэбна.

У пакоі м. (безас., у знач. вык.) святла.

Мала таго (разм.), у знач. пабочн. сл. — акрамя таго.

Мала што (разм.) — не мае значэння, што з таго.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аме́цце, ‑я, н.

Тое, што і амеці. Нямнога ўжо ячменю, капы паўтары засталося, — падбадзёрвае Баранок, выграбаючы амецце. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)