гаўля́йтар, ‑а, м.

У час Вялікай Айчыннай вайны — вярхоўны правіцель вобласці, акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

[Ад ням. Gau — вобласць і Leiter — кіраўнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бакціха: «Калі хто видзив, як Бакциха Нямецка пива задаець…» («Энеіда навыварат»). Як думае Шаўцоў, Спрадвечнае, 32–46, бакціха па паходжанню не асабістае імя, а назва прафесіі. Яно звязана з словам Бахус ’Вакх’ або з бакшта ’вялікі куфаль для піва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

натхні́цель, ‑я, м.

Той, хто натхняе. Арганізатарам і натхніцелем савецкага народа на свяшчэнную вайну супроць нямецка-фашысцкіх акупантаў была выпрабаваная ў баях вялікая Камуністычная партыя. Пятніцкі. Народ быў для Купалы яго паэтычным натхніцелем і самым аўтарытэтным цаніцелем паэзіі. Івашын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

групо́ўка, ‑і, ДМ ‑поўцы; Р мн. ‑повак; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. групаваць і групавацца.

2. Аб’яднаная група, якая адасобілася ад каго‑, чаго‑н. Палітычныя групоўкі. Літаратурныя групоўкі. □ У канцы лістапада.. нямецка-фашысцкае камандаванне спрабавала дэблакіраваць акружаную групоўку. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капітулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак. і незак.

1. Спыніўшы ваенныя дзеянні, здацца (здавацца) пераможцу на прадыктаваных ім умовах. Рэшткі нямецка-фашысцкай арміі безагаворачна капітулявалі. «Беларусь».

2. перан. Адступіць (адступаць) перад цяжкасцямі, перашкодамі; прызнаць (прызнаваць) сваё бяссілле ў чым‑н. Капітуляваць перад пагрозай. Капітуляваць у спрэчцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плю́ндры (іран.) ’штаны’ (маз., Нар. Гом.), плюдры ’тс’, ’лахманы, рыззё’ (Нас.), плюндра ’тс’ (Шат.), ст.-бел. плюдры, плюйдры ’штаны’ (1598, Булыка, Лекс. запазыч., 109). З польск. phtdry — від штаноў нямецка-французскага крою XV–VIII стст.: спачатку кароткія, з буфамі, затым phiderki ’зімовыя штонікі, падбітыя футрам’, пазней гэтая абразлівая назва phtdry пашырылася нават на турэцкія шаравары — скарачэнне з п.-ням. phiderhosen ’штаны з буфамі’ < pludeni ’раздувацца’ (Кюнэ, Poln., 87: Банькоўскі, 2, 61 I).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

навалачы́ся, ‑лачэцца; пр. навалокся, ‑лаклася, ‑лося; зак.

Разм.

1. Пагард. Прыйсці куды‑н. у вялікай колькасці. Рыгор з пагардай зірнуў на брата, нібы ён адзін быў вінаваты ў тым, што ў старую бацькаву хату навалакліся гэтыя паліцыянты. Сабаленка. Толькі зазелянеў [вінаград], як чорныя дні насталі: нямецка-фашысцкая нечысць навалаклася. Кавалёў.

2. Насунуўшыся, закрыць, засланіць сабою. Разам з ноччу навалакліся чорныя хмары, і пад раніцу ўліў гэтакі дождж, што.. [брызентавая накідка] не ратавала. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бо́бік, ‑а, м.

Разм. Пагардлівая назва паліцаяў, якія былі на службе ў нямецка-фашысцкіх захопнікаў у часе Вялікай Айчыннай вайны. Толя саскочыў з Сівача, дапамог Максіму, падсадзіў яго на свайго каня, а сам — па-маладому неразумна, толькі прыкленчыўшы, але весела, у два ці ў тры націскі выпусціў на «бобікаў» увесь аўтаматы дыск. Брыль. Такіх, як Куцка, шмат. Што іх пазнала ў бобікі? Прыйшлі фашысты і прынеслі пошасць. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыспяшы́ць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго-што.

1. Тое, што і прыспешыць. Рыгор — вельмі цэльная натура. У пэўнай меры, ён нават максімаліст, ён не хоча чакаць, пакуль ход падзей прывядзе да належных рэвалюцыйных вынікаў, а гатовы гэтыя падзеі прыспяшыць, даць ім штуршок у пажаданым кірунку. Навуменка.

2. і без дап. Пастарацца хутчэй зрабіць што‑н.; паспяшацца. — А з стварэннем брыгады трэба прыспяшыць... Штаб партызан мае весткі, што хутка сюды прыйдзе дывізія рэгулярных нямецка-фашысцкіх войск. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абрабава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., каго-што.

1. Па-разбойніцку напаўшы, сілай адабраць у каго‑н. што‑н. Нямецка-фашысцкія захопнікі разбурылі і абрабавалі арцельную гаспадарку. Жычка. Сам злодзей, Мартыневіч мог украсці толькі нешта дробнае, але каб так абрабаваць чалавека, то не. Чарнышэвіч. // Непамернымі падаткамі, паборамі або карыстаючыся ашуканствам, абабраць каго‑н.

2. перан. Пазбавіць духоўных сіл; апустошыць. Для беларусаў і ўкраінцаў рыхтаваў [Пілсудскі] легіёны асаднікаў і заключаў змовы з езуітамі. Трэба ж абрабаваць зямлю і душу. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)