няўме́ка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМе́цы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -ме́к (разм.).

Няўмелы, няздатны да чаго-н. чалавек.

І н. спячэ, як з засека цячэ (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недальнаба́чны, ‑ая, ‑ае.

Няздатны прадбачыць вынікі чаго‑н., непрадбачлівы. Недальнабачны чалавек. // Заснаваны на няздатнасці правільна прадбачыць. Недальнабачная палітыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лама́чына, -ы, мн. -ы, -чын, ж. (разм.).

1. Абломак дрэва (сук, кавалак нятоўстага ствала, корч, палка і пад.).

2. Старая або сапсаваная непрыгодная рэч.

Не стрэльба, а л.

3. перан. Нязграбны, няздатны (пра чалавека, жывёлу, звычайна старых).

Няуклюдная л.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бе́здар, ‑ы, ж.

Разм. Бяздарны, няздатны чалавек. Глухмень, правінцыі дакука — Паняцце бездараў пустых. І там, там творыцца навука, Калі к навуцы здатны ты. Бачыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бестала́нный

1. (бездарный) бяста́лентны; нязда́тны;

2. нар.-поэт. (обездоленный) бяздо́льны; (несчастный) няшча́сны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасрэ́днасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць пасрэднага. Пакуль .. [Малышаў] тоіць ад сябе гэтыя думкі аб сваёй пасрэднасці, бо перад чыстымі імкненнямі дзяцінства яны ўганяюць у сорам. Хадановіч.

2. Разм. Бясталентны, няздатны чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

млён, ‑а, м.

Дзяржанне, палка, якой круцяць жорны, сячкарню. Свечка была мала чым менш ад млёна — палкі, якою круцяць жорны. Колас.

•••

Ні млён ні таўкачняздатны ні да чаго чалавек, няўмека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Недалэ́нга ’недалужная асоба; недарэка, няўклюда’ (стаўбц., Жыв. сл.; Сцяшк.), недалёнга ’тс’ (Сцяц.; шчуч., міёр., З нар. сл.), ’нязграбны чалавек’ (Сл. ПЗБ), недалЗнгіняздольны, няздатны (Жд. 2), ’няякасны (пра зерне)’ (Сл. ПЗБ), недалужны ’няздольны, няздатны’ (свісл., Шатал.), недалэнгаваты ’нязграбны, няўдалы’ (Жд. 2). З польск. niedołęga, niedołężny, гл. недалуга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́шлыняздатны, хворы, слабы’, ’блізарукі, сляпы’. Параўн. літ. kušlas ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 2, 595–596). Балтызм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нязда́ра (незда́ра) ’няздольны да працы; нязграбны’ (Цых., Сл. ПЗБ, Сцяшк.), ’бяздарны’ (Яруш.). Да здарыцца ’удацца’ (Нас.), параўн. не́ўдаль ’няўдаліца’, нязда́тны ’няздольны’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)