*Свалата́, сволота́ ‘агідныя, шкодныя людзі’, сволочу́га ‘нягоднік, нягодніца’ (ТС). З рус. сволота́, сволочу́га, якія ад волоку, волочить, г. зн. ‘тое, што звалочана’; да семантыкі параўн. чэш. sebranka ‘тс’ < sebrati ‘сабраць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мярзота ’подласць, погань’, ’тое, што выклікае агіду’, мярзлотнік ’нягоднік’ (ТСБМ, Нар. Гом.), капыл. мярзотка ’нягодніца, благая жанчына’ (Жыв. сл.). Укр. мерзота ’тс’, славен. mersota ’агіда’, серб.-харв. мрзота. Магчыма, прасл. mьrzota. Гл. мярза́вы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сво́лач ‘зброд, дрэнь, нягоднік’ (Сержп. Прык.), сюды ж з экспрэсіўнай суфіксацыяй сволота́ ‘агідныя шкодныя людзі’, сволочу́га ‘нягоднік, нягодніца’ (ТС). Непасрэднае запазычанне з рус. сво́лочь, пры якім фармант ‑оч (< ‑ък) у сувязі з аканнем супаў з прадуктыўным суф. ‑ач (Вярхоў, Бел. мова, 80). Параўн. народнае навалач (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Самарда́к ’удар па твары’, ’хвароба ў роце, калі баляць сківіцы’, ’пахмурны, упарты, маўклівы чалавек’, ’упартасць, маўклівасць’ (ТСБМ), самурда́ка ’ўпартасць, маўклівасць’ (Касп.), самарды́ка ’нягодніца’ (Мат. Гом.). Улічваючы пераважна ўсходнюю лакалізацыю гэтых лексем, магчыма выдзеліць прыст. са‑, якая тут часта ўжываецца замест з‑, с‑; тады да морда (гл.), асабліва параўн. разважанні аб роднасці ўсх.-слав. морда і славен. mrd ’грымаса’. Адсюль першаснае значэнне, відаць, было ’чалавек з выразам, грымасай незадаволенасці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляда́шчы 1 леда́шчы, ліда́шчый, лыда́шчый ’кволы, хілы; нядужы, слабы; дрэнны, нягодны; стары, струхлелы; збуцвелы; выцерты’ (Нас., Грыг., Бес., Яруш., Ант., Касп., Бір. Дзярж., Сцяшк., ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’злы, сярдзіты, запальчывы’ (слуц., Жыв. сл.), ’нікудышні, пусты’; ’д’ябал’ (мін., КЭС), ’легкадумны’. Да ляда́шты (гл.). Сюды ж: ляда́шчына ’непатрэбная рэч’ (Нас.), ляда́шчыца, ліда́шчыца ’кепскі, дрэнны, сапсаваны’ (Мал., Булг., Кос.), ’нягодніца’ (паўд.-усх., КЭС), лядашчыцца ’паступаць дрэнна’ (Федар. Дад.).
Ляда́шчы 2 ’ледзяны, дужа халодны’ (валож., Жыв. сл.). Нерэгулярнае ўтварэнне ад лядакі́ ’ледзякі’ пры ад’ідэацыі ляда́шчы 1 і польск. lodowaty ’ледзяны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)