приуныва́ть несов. сумава́ць, журы́цца, тужы́ць, нудзі́цца, засмуча́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пранудзі́цца, ‑нуджуся, ‑нудзішся, ‑нудзіцца; зак.
Панудзіцца некаторы час. Пранудзіцца ўвесь дзень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скуча́ть несов.
1. нудзі́цца;
2. (томиться, тосковать) сумава́ць, марко́ціцца;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ташнава́ць ’нудзіцца, сумаваць’ (Нас., Рам. 8–9, Растарг.), ’тужыць, нудзіцца’ (Касп.), тачнава́ць (точнова́ць) ’тс’ (Нас.). Шматкратны дзеяслоў да ташне́ць (гл.), зыходная форма тошна (гл.), што да *tъščьnъ ’нудны, сумны’, роднаснага *tъsknъ ’тс’, адкуль таскнава́ць ’нудзіцца, сумаваць’ (Нас., Ласт.), гл. таска.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
здаі́ць, здай, здоіш, здоіць; заг. здаі; зак.
1. чаго. Аддаіць трохі малака (у каровы, казы і пад.).
2. што. Выдаіць. Здаіць малако. □ Схадзі сам... На зямлю выдаі... Няма ж у нас больш у што даіць... Не выдаіш, то яна будзе нудзіцца і нудзіцца... Ідзі здаі... Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бясспрэ́чны, ‑ая, ‑ае.
Які не выклікае пярэчанняў, спрэчак; несумненны, відавочны. Бясспрэчная ісціна. Бясспрэчнае палажэнне. Бясспрэчны факт. □ Чалавек без руху і работы нудзіцца, марнее, кажуць філосафы, — гэта ёсць бясспрэчная праўда. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нудзе́ць, ‑дзе́ю, ‑дзе́еш, ‑дзе́е; незак., па кім-чым і без дап.
Нудзіцца. Сын трымаўся адзін, нудзеў, бадзяўся з кута ў кут і да ўсяго быў халодны і абыякавы. Чорны. [Ліба:] — Вам тут не нудна, Рыгор? — Некалі нудзець... Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скуча́ющий
1. прич. які́ (што) ну́дзіцца; які́ (што) суму́е, які́ (што) марко́ціцца; см. скуча́ть;
2. прил. журбо́тны, марко́тны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
журы́цца, журу́ся, жу́рышся, жу́рыцца; незак.
Знаходзіцца ў стане журбы; сумаваць, маркоціцца. Над рэчкай журацца каліны, Іх радасць ветрам аднясло. Пушча. З прыгожай доляй я заручаны; Ты, маці, не журыся. Пысін. // па кім-чым. Нудзіцца, сумаваць. І маці родная мая Ўсё журыцца па мне. Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ныць ’тупа балець; надакучліва гаварыць, скардзіцца; марнець, чахнуць’ (Сл. ПЗБ, ТС), ’нудзіцца, знемагаць’ (Нас., Яруш., Гарэц., Пятк. 2), ’усмажвацца (пра грыбы)’, укр. ни́ти, рус. ныть, польск. дыял. nuć, чэш. nýti, славац. nuť. Чаргуецца з чэш. unaviti ’умарыць’, гл. навец, параўн. *baviti: *byti, на падставе чаго рэканструюецца прасл. *nyti ’знемагаць, нудзіцца’, *naviti ’стамляць’ (узыходзіць да і.-е. гнязда *nau‑/*nəu‑/*nū‑), параўн. літ. nõvyti ’мучыць, марыць, прыгнятаць’, лат. nāvêt, nāvît ’стаміць’, ст.-прус. nowis ’пень’, гоц. naus ’нябошчык’, ст.-ісл. nár ’тс’ і пад (Фасмер, 3, 92; Бязлай, 2, 216; Варбат, Этимология–1973, 31).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)