хлапе́цкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да хлапца; належыць, уласцівы хлапцу. Такая змена на хлапецкім твары кінулася ў вочы старшыні. Колас. Несумненна, гэта хлапецкі выбрык, гэта азначае: што хачу, тое і скажу, ніхто мне не ўказчык. Хадкевіч.

2. Звязаны з узростам хлапца; падлеткавы. Хлапецкія гады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Страк ‘страказа’ (шчуч., ЛА, 1). Несумненна, пачатак слова страказа (гл.), збліжаны з строк, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыпі́нда́ ’фартух’ (Нас., ТС), укр. припинда́ ’фартух’, ’хлеўчык, прыбудаваны да памяшкання’. Несумненна, да прыпіна́ць1 (гл.), фіналь надае слову іранічна-экспрэсіўнае адценне (гл. ЕСУМ, 4, 575).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перадо́льшы ’старэйшы паводле ўзросту’ (Нас.), рус. смал. передольшый ’тс’. Да перад‑ і суф. ‑ольшы, параўн. таксама трок. селядо́ршы ’сярэдні’ < серадо́льшы ’тс’, магчыма, пад уплывам большы; несумненна элемент ‑ш‑ — суфікс параўнальнай ступені (Карскі 2–3, 41–42).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сме́ла, прысл.

1. Прысл. да смелы.

2. Разм. Несумненна; з поўнай абгрунтаванасцю. — А новага старшыню ў вас выбраць няцяжка, мы ж ведаем, — сказаў Вітушка, — Любога брыгадзіра можна смела ставіць хоць сёння. Шамякін. Можна смела сказаць, што каб Гальвас крыкнуў на яе... [Аміля] не вытрымала б узятай на сябе ролі. Чорны. — Дык ты лічыш, што я яшчэ не старая? — спытала раптам Галіна. — Ані не старая, — сказаў я. Ты яшчэ смела можаш выскачыць замуж. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пра́шка, мн. л. прашкі ’хлусня’, ’глупства’ (Нас.). Насовіч (там жа) параўноўвае з прахъ, але слова, несумненна, з польск. fraszka ’драбяза’. Параўн. яшчэ чэш. fraška ’фарс, бурлеск’. З італ. frasca ’галінка’, мн. л. frasche ’дробязь, глупства’ (Брукнер, 127; Голуб-Ліер, 173).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апету́шыць ’ударыць раптам’ (КСТ). Ад петаваць ’біць’ (гл.) пры дапамозе экспрэсіўнага элемента ‑ух‑ ці праз назоўнік *пятух ’задзіра’. Магчыма, сюды ж рус. петуши́ться ’станавіцца запальчывым’, якое, несумненна, адчула ўплыў петух ’певень’; параўн. і значэнне рус. петух задзіра’, каш. u̯upʼitošəc ’забіць’ (параўн. Супрун, ZfSl, 16, 779).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разуме́цца, е́ецца; незак.

1. Падразумявацца, мецца на ўвазе.

2. у знач. пабочн. разуме́ецца (звычайна ў спалучэнні са словамі «само сабой»). Несумненна, канешне, ясна. [Цімоха] цікавіла, галоўным чынам, усё, што датычылася лесу і пастуховае справы: ці ёсць яшчэ трава, ці скасілі ўжо ў Лядзінах атаву. Пры гэтым, разумеецца, многа было размовы і аб чорным бычку. Колас.

3. у знач. сцвярджальнай часціцы разуме́ецца. Так, вядома, канешне. Разумеецца, я з вялікай ахвотаю згадзіўся занесці дзядзьку полудзень. Колас.

4. Зал. да разумець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ту́быць ‘назва зёлкі’: вуньдзіка — тубыць, а гэта прастрэл (ад апуду) (мёрск., Наша слова, 2008, 7 траўня). Несумненна, суадносіцца з іншымі назвамі лекавых ці чароўных раслін нітубіч, нятубіц і, мажліва, нятупнік (гл.), табуізаваныя назвы якіх шыфруюць іх месцазнаходжанне і прызначэнне; *‑ту(т) быць — літаральна ‘якая тут павінна знаходзіцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухаве́йка ’цмін пясчаны, Helichrysum arenarium (L.) D. С.’ (Кіс., Сл. ПЗБ), сухаве́я ’тс’ (Сл. ПЗБ), ’старасцень вясенні, Senecio vernalis W. et K.’ (Кіс.), сухаве́йко ’бяссмертнік, лекавая травяністая расліна’ (Цых.), сухаве́йка ’тс’ (Сцяшк. Сл.), сухаве́йкі ’тс’: усю зіму стаяць (гродз., ашм., іўеў., ЛА, 1). Несумненна, у народных уяўленнях звязваецца з суха, сухі. Параўн. іншую назву: пасушыла сухоткаў (Сцяшк. Сл.), з-за лекавых уласцівасцей назва падлягае табуізацыі, гл. сухавей.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)