бая́рышня, ‑і; Р мн. ‑шань; ж.

Гіст. Незамужняя дачка баярына (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́нна, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Незамужняя дачка пана.

2. Маладая дзяўчына, якая належала да прывілеяваных пластоў грамадства ў дарэвалюцыйны час.

|| памянш.-ласк. па́нначка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

незаму́жні, ‑яя, ‑яе.

1. (‑яя). Якая не знаходзіцца ў шлюбе, замужам. Незамужняя дачка.

2. Не звязаны з замужжам. Незамужняе жыццё.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мікала́еўская дзе́ўка ’старая незамужняя дзяўчына’ (Сцяшк.). Ад імя цара Мікалая II. Аналагічна польскі кава́лер ’стары халасцяк’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гетэ́ра, ‑ы, ж.

1. У Старажытнай Грэцыі — адукаваная незамужняя жанчына, якая вяла свабодны, незалежны спосаб жыцця.

2. Кніжн. Жанчына лёгкіх паводзін.

[Грэч. hetáira — сяброўка, палюбоўніца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

незаму́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Разм. Незамужняя жанчына. Бачыць дзед — не на яго жаданне справа хіліцца, і высватаў сабе дзеўку-саракавуху, незамужку. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пане́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Незамужняя дачка пана. [Вашамірскі] жыў з трыма незамужнімі дочкамі, якіх у нас звалі паненкамі. Бядуля.

2. Уст. Маладая дзяўчына. Сястру.. [Казік] пакінуў цыбатым падлеткам, а цяпер, выходзіць, паненка. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перастарэ́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Вельмі стары. / у знач. наз. Пасля работы ішоў [Апанас] з партфелем да перастарэлых чытаць газеты. «Вожык».

2. Які перасягнуў мяжу адпаведнага ўзросту. А потым прыйшлі дзяўчаты: тая перастарэлая незамужняя дзяўчына з груба-смелымі жэстамі і другая, дробненькая, у чорнай сукенцы. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяўчы́на, ‑ы; мн. дзяўчаты, ‑чат і (з ліч.) дзяўчыны, ‑чын; ж.

Паўналетняя незамужняя жанчына. Дзве дзяўчыны. □ Жаніўся Мартын, узяў сінявокую Грабарову Еву, сталую зграбную дзяўчыну і разумную. Колас. Бегаюць адна за адной дзяўчаты, умаўляюцца — куды збірацца гуляць. Мурашка. Чым дзяўчына стражэйшая, тым яна прыгажэйшая і даражэйшая. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маладзі́ца, молодзі́ца, молодэ́ца ’маладая незамужняя жанчына’, ’кабета’, ’свацця — кіраўнік маладой на вяселлі’ (ТСБМ, Янк. 1, Бес., Нас., Шат., Касп., Яруш., Бяльк., Мат. Гом., Растарг., ТС, Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), ’жонка’ (Мат. Гом.), маладзі́чка ’жанчына ў першы год замужжа’ (Сцяшк. Сл.), мылыі́ца ’парабчанка’ (Касп.). Укр. молоди́ця, рус. молоди́ца, польск. дыял. młodzica, чэш. mladice, славац. mladica, славен. mladíca, серб.-харв. мла́дица. Прасл. moldica Да малады́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)