перабу́бніваць

‘перагаворваць, паўтараць чужыя словы сабе пад нос, выказваючы незадаволенасць (перабубніваць што-небудзь)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. перабу́бніваю перабу́бніваем
2-я ас. перабу́бніваеш перабу́бніваеце
3-я ас. перабу́бнівае перабу́бніваюць
Прошлы час
м. перабу́бніваў перабу́бнівалі
ж. перабу́бнівала
н. перабу́бнівала
Загадны лад
2-я ас. перабу́бнівай перабу́бнівайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час перабу́бніваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дзьму́цца, -му́ся, -ме́шся, -ме́цца; -мёмся, -мяце́ся, -му́цца; -мі́ся; незак., на каго-што і без дап. (разм.).

Сердаваць, крыўдзіцца, выказваць сваім выглядам незадаволенасць.

Цэлы тыдзень дзьмецца на старшыню.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цма́каць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Прыцмокваць губамі, языком, выказваючы захапленне або незадаволенасць чым-н. —

Ну і стрэльба ж у цябе, браце! — цмакаў бывалы паляўнічы.

|| наз. цма́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

франдзёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Удзельнік фронды (у 1 знач.; гіст.).

2. перан. Той, хто франдзіруе, выказвае незадаволенасць чым-н.

Ён вядомы ф.

|| прым. франдзёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расчарава́насць, ‑і, ж.

Стан расчараванага. Пачуццё расчараванасці і незадаволенасць агарнула .. [Барыса]. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кіслава́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Трохі кіслы. Кіславаты вінаград.

2. перан. Які выражае незадаволенасць. Кіславатая ўсмешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

франдзі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Кніжн. Выказваць незадаволенасць кім‑, чым‑н. з-за жадання супярэчыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

незадаво́ленне, ‑я, н.

Разм. Тое, што і незадаволенасць (у 2 знач.). Вучыўся [Бондар] добра, але тачыў душу чарвяк незадаволення. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

франдзёрства, ‑а, н.

Незадаволенасць кім‑, чым‑н., якая выяўляецца ў імкненні супярэчыць каму‑, чаму‑н., крытыкаваць каго‑, што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рапта́ць, рапта́ці ’наракаць, выказваць незадаволенасць, крыўду’: рэпча ён на міне (Сл. ПЗБ), рапча́ць ’злаваць’ (Сцяшк. Сл.), параўн. укр. ропта́ти ’бурчэць пад нос; гаварыць усім разам; цурчаць’, рус. ропта́ть ’выказваць незадаволенасць’, ст.-польск. reptać ’шабуршаць; выказваць незадавальненне’, славен. дыял. roptati ’тс’, харв. ròptati ’бурчэць, гудзець, наракаць’, балг. ропта́я ’крычаць, выказваць незадаволенасць’, макед. роптае ’бурчэць, наракаць’, ст.-слав. ръпътати ’тс’. Прасл. *ropъtati, варыянт *rъpъtati, параўн. дац. rappe ’гагатаць’ (Фасмер, 3, 502; Шустар-Шэўц, 2, 1236: мяркуе пра анаматапеічныя варыянты *rep‑, *rap‑, *rъp‑; Бязлай, 3, 197).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)