няду́жасць, ‑і, ж.
Стан нядужага; недамаганне. Дзед чамусьці часцей у апошні час скардзіўся на сваю нядужасць, успамінаў нябожчыкаў. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
не́мач, -ы, ж. (разм.).
1. Недамаганне, слабасць, хвароба.
Забывацца на сваю н.
2. Гора, няшчасце.
◊
Каб на яго (яе, іх, цябе, вас) немач; няхай яго (яе, іх, цябе, вас) немач (разм., груб.) — праклён са знач. «чорт яго (яе, іх, цябе, вас) бяры».
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
хво́расць, ‑і, ж.
Разм. Хвароба, недамаганне, хваравіты стан. Хворасць у дзеда з гадамі не прайшла, а большала. Сачанка. У Мікалаеўшчыне розныя рэўматычныя хворасці выганялі з дапамогай мясцовай гразі. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
не́мощь ж. не́мач, -чы ж.; хваро́ба, -бы ж.; (недомогание) недамага́нне, -ння ср.; (слабость) сла́басць, -ці ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сла́басць, -і, ж.
1. гл. слабы.
2. Недахоп фізічных сіл; недамаганне.
Ад слабасці цяжка стаяць на нагах.
3. Недастатковая цвёрдасць і паслядоўнасць у правядзенні чаго-н.
Тут ён праявіў с.
4. перан. Прывычка, схільнасць, ад якой няма жадання адмовіцца (разм.).
С. да азартных гульняў.
Оперны тэатр — мая с.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
недамага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Адчуваць недамаганне, быць не зусім здаровым. Апошні час Вера Антонаўка пачала недамагаць і ўсё часцей кідала.. [мужу] .. жорсткія словы. Карпаў. Бацька і маці былі старымі і вельмі недамагалі. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нездаро́ўе, ‑я, н.
Недамаганне, хваравіты стан. Два тыдні ў нашай вёсцы не было старасты.. Тады Кубец прыехаў да старога Тараса і прапанаваў яму быць старастам. Тарас адмовіўся, спаслаўшыся на старасць і нездароўе. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыхварэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Разм. Няцяжка або ненадоўга захварэць, адчуць недамаганне. — Ведаеш, Міколка, — гаварыў Іван Дамінікавіч.., — ты практыкуйся, можа я калі прыхварэю, дык заменіш. Лужанін. Штосьці Красуня прыхварэла, не ўзяла сёння зранку корму. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыві́ля ’недамаганне’ (маст., Хромч., дыс.). Няясна. Магчыма, звязана, з вілі́ць ’зварочваць з прамога шляху, зварочваць убок’; перан. ’крывіць душой’ (гл.) з семантычным зрухам, апошняе Карскі (Труды, 394) звязваў з літ. vylióti ’падманваць, заманьваць, спакушаць’, vỹlius ’падман, хлусня’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
загайда́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і заго́йдаць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., звычайна безас. каго-што.
Гайданнем выклікаць недамаганне, моташнасць. Загайдала ў аўтобусе. Мяне загайдала ў самалёце.
загайда́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і заго́йдаць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць гайдаць, гойдаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)