ра́мпа, -ы, ж. (спец.).

1. Невысокі бар’ер уздоўж авансцэны, які прыкрывае ад гледачоў прыборы для асвятлення сцэны.

2. Асвятляльная апаратура, якая змяшчаецца за такім бар’ерам.

Агні рампы.

|| прым. ра́мпавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нізкаство́лы, ‑ая, ‑ае.

Які мае невысокі ствол (пра дрэвы, расліны).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парка́нчык, ‑а, м.

Памянш. да паркан; невысокі паркан. Машына стаяла каля самага ганка. Ніколі гэтага не дазвалялася, каб ламаць кусты і парканчык. Лобан. Вось і домік сувязнога. Невысокі парканчык, праз які відаць увесь двор. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кару́зленькіневысокі, недарослы’ (Нар. словатв.). Гл. карузлых.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ку́пісты, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і куп’істы. На купістым балоце стаяў рэдзенькі і невысокі хмызняк. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зне́шнасць, ‑і, ж.

Вонкавы, знешні выгляд. Яшчэ і яшчэ раз апісалі знешнасць Іваноўскага: невысокі, з казлінай бародкай. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэцяра́дны, ‑ая, ‑ае.

Малаістотны, малазначны. Трэцярадная справа. Трэцярадная роля. // Невысокі па сваёй вартасці, па майстэрству; пасрэдны. Трэцярадны твор.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лапа́цісты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Падобны па форме на лапату. Падмятаў тратуар невысокі каржакаваты стары з лапацістаю рыжаю барадою. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нізкаро́слы, ‑ая, ‑ае.

Невялікага росту; невысокі. Пярэдні, нізкарослы сібірак, раз-пораз зрываўся на бег. Кулакоўскі. Нізкарослая вярба гусціцца тонкім веццем. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ні́зкіневысокі’ (Яруш., ТС), ні́зкі́невысокі; нізінны; дрэнны па якасці’ (Сл. ПЗБ), укр. низьки́йневысокі’, рус. низкий ’тс’, польск. nizki ’тс’, чэш. nízký ’тс’, славац. nizky ’тс’, в.-луж., н.-луж. niski ’тс’, славен. nizek ’тс’; серб.-харв. ни̏зак ’тс’, макед. низок ’тс’, балг. ни́сък ’тс’ (< низък), низък ’нізкі (у маральных адносінах)’. Прасл. *nizъkъ, вытворнае ад *nizъ, гл. ніз. Прыватнае значэнне ’блізарукі’, параўн. нізкі на вочы (Сцяц., Жд. 1, Ян., ТС), нызкий на вочы (Клім.), параўн. укр. низький на очі, рус. низкий на глазы, літ. žemių, akių развілося, відаць, на базе ’той, які нізка схіляецца (каб разглядзець нешта)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)