мя́мліць, -лю, -ліш, -ліць; незак., што і без дап. (разм.).

Марудна, невыразна і вяла гаварыць.

|| зак. прамя́мліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нечётко нареч. невыра́зна; недакла́дна; неакура́тна; нязла́джана;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

укло́нчиво нареч. ухі́ліста, уні́кліва; невыра́зна, няпэ́ўна; няшчы́ра;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лепяту́н, лепетуна, м.

Разм. Той, хто ляпеча, невыразна гаворыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неопределённо нареч. неакрэ́слена; няпэ́ўна; невыра́зна; см. неопределённый 1.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нечленоразде́льно нареч.

1. нечленараздзе́льна;

2. невыра́зна; неразбо́рліва; незразуме́ла;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бу́ркаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Невыразна, з адценнем незадаволенасці гаварыць што-н.

|| аднакр. бу́ркнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

Стары штосьці буркнуў і пайшоў у хату.

|| наз. бу́рканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́мармытаць, ‑мычу, ‑мычаш, ‑мыча; зак., што.

Сказаць што‑н. ціха, невыразна; прамармытаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крамзо́лі, ‑яў; адз. крамзоля, ‑і, ж.

Разм. Невыразна, непрыгожа напісаныя літары; каракулі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закулды́каць

‘пачаць невыразна гаварыць’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. закулды́каю закулды́каем
2-я ас. закулды́каеш закулды́каеце
3-я ас. закулды́кае закулды́каюць
Прошлы час
м. закулды́каў закулды́калі
ж. закулды́кала
н. закулды́кала
Загадны лад
2-я ас. закулды́кай закулды́кайце
Дзеепрыслоўе
прош. час закулды́каўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)