лі́пкі, -ая, -ае.

1. Які лёгка прыліпае; клейкі.

Ліпкія рукі.

Ліпкае лісце.

2. перан. Неадчэпны, назойлівы (разм.).

Л. чалавек.

|| наз. лі́пкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фо́бія, ‑і, ж.

Неадчэпны, назойлівы страх пры некаторых псіхічных захворваннях.

[Грэч. phobos — страх.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неадвя́зны, ‑ая, ‑ае.

Неадступны, неадчэпны. Неадвязная думка. □ Не падабаліся.. [Любе школьныя парадкі]. Строгі дырэктар гімназіі. Неадвязныя класныя назіральніцы і неахайны манастырскі поп. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

назо́йливый надаку́члівы, даку́члівы, назо́йлівы; неадчэ́пны;

назо́йливая мысль даку́члівая (надаку́члівая, неадчэ́пная) ду́мка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Назы́рны ’неадчэпны, надакучлівы’ (Сцяшк.). Няясна. Па структуры вельмі падобна да настырны; магчыма, да зырыць, зырыцца ’пільна ўглядацца’, што ў сваю чаргу *гыеіі ’глядзець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

навя́зчивый назо́йлівы; (надоедливый) даку́члівы, надаку́члівы; (неотступный) неадчэ́пны;

навя́зчивый челове́к назо́йлівы (надаку́члівы) чалаве́к;

навя́зчивая мысль неадчэ́пная (назо́йлівая) ду́мка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неадсту́пны, ‑ая, ‑ае.

Які не адступае ад каго‑н., чаго‑н., упарта дамагаецца чаго‑н.; настойлівы. Неадступны спадарожнік. Неадступная пагоня. □ Цэлую раніцу хадзіў Рыгор па вёсцы сярдзіты і неадступны, пакуль выправіў у лес сабатажнікаў. Крапіва. // Неадчэпны, пастаянны. Усё засланялася адным неадступным цяжкім пытаннем: «А як жыць далей? Што рабіць?» Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лі́пкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які лёгка прыліпае, прыстае; клейкі. Ліпкі грунт. Ліпкае павуцінне. □ Ногі правальваліся.., гразлі ў ліпкай, цягучай твані балота. Лынькоў. // Пакрыты слоем клейкага рэчыва. На алешніку лісце ўжо вялікае, але ліпкае, з чырванаватымі прожылкамі. Кулакоўскі.

2. перан. Разм. Неадчэпны, назойлівы. Ліпкі позірк. □ Міхась наліваў па шклянцы, і на душу яго зноў пачыналі капаць цёплыя, ліпкія кроплі Капейкавых слоў. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кару́за ’асоба, што без прычыны чапляецца, каб распачаць зваду’ (КЭС, лаг.), ’задзіра’ (Бяльк.), ’задзірысты, неадчэпны чалавек’ (Янк. 1, Янк. Мат.), ’задзіра, забіяка’ (Янк. Мат.). Ад каруза паходзіць карузлы (гл.), шэраг значэнняў якога, як і значэнні рускіх паралелей (параўн. рус. скорузлик ’заморак, замораная жывёла, чалавек’), даюць магчымасць параўнаць яго са славен. koruze ’кляча, дрэнны, благі конь’ (Куркіна, Этимология, 1970, 95). Але паходжанне суфікса ‑uza застаецца праблематычным. Значэнне ’задзіра’ ў лексеме каруза, такім чынам, спалучаецца са значэннем ’нярослы, чахлы, заняпалы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наха́бны, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца нахабствам; бесцырымонны, бессаромны. Нахабныя дамаганні. □ [Адам:] — Ёсць, брат, у горадзе людзі, якія не пакарыліся і не пакарацца нахабным заваёўнікам... Якімовіч. Я хлопец сціплы і не нахабны, можна сказаць, сарамлівы і нясмелы. Чарнышэвіч. // Назойлівы, неадчэпны (пра жывёл, птушак, насякомых). Дзверы ў сенцы яшчэ не адчынены, ды каля парога, на траве, стракаціць ужо і настойліва кланяецца хаце вечна галодная, нахабная арава качак. Брыль. // Які выражае нахабства. Нахабны тон. Нахабны выгляд. □ Лена адвярнулася: вельмі ж нахабны позірк у гэтага «казла», як называлі Вадзягу ў сяле. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)