палітмі́німум, ‑у, м.

Неабходны мінімум палітычных ведаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надзённы, -ая, -ае.

1. Які мае важнае жыццёвае значэнне, неабходны; актуальны.

Надзённыя задачы.

2. Які бывае кожны дзень.

Надзённыя клопаты.

Надзённы хлеб — самае неабходнае для жыцця.

|| наз. надзённасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жыццёвы, -ая, -ае.

1. гл. жыццё.

2. Важны, істотны для жыцця, неабходны для людзей.

Жыццёвыя прапановы.

Жыццёвыя інтарэсы.

3. Узяты з жыцця; праўдападобны.

Ж. вобраз.

Жыццёвая сітуацыя.

|| наз. жыццёвасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пі́льны, -ая, -ае.

1. Які патрабуе неадкладнага выканання, неабходны, тэрміновы.

Пільная работа.

Пільная патрэба.

2. Старанны, руплівы.

П. у рабоце чалавек.

3. Уважлівы, неаслабны.

Пільная праверка.

Пільна (прысл.) сачыць.

|| наз. пі́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кісларо́д, -у, М -дзе, м.

Хімічны элемент, празрысты бясколерны газ, які ўваходзіць у склад паветра і неабходны для дыхання і гарэння.

|| прым. кісларо́дны, -ая, -ае.

Кіслароднае галаданне (востры недахоп кіслароду ў арганізме; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адрэгулява́цца, ‑люецца; зак.

Прыйсці ў неабходны для работы стан; стаць адрэгуляваным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недасе́джваць

‘не сядзець неабходны час (недаседжваць у турме); (пра птушак) не да канца сядзець на яйках пры выседжванні птушанят (недаседжваць яйкі)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. недасе́джваю недасе́джваем
2-я ас. недасе́джваеш недасе́джваеце
3-я ас. недасе́джвае недасе́джваюць
Прошлы час
м. недасе́джваў недасе́джвалі
ж. недасе́джвала
н. недасе́джвала
Дзеепрыслоўе
цяп. час недасе́джваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

недасе́дзець

‘не выседзець неабходны час (недаседзець у турме); (пра птушак) не да канца выседзець на яйках пры выседжванні птушанят (недаседзець яйкі)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. недасе́джу недасе́дзім
2-я ас. недасе́дзіш недасе́дзіце
3-я ас. недасе́дзіць недасе́дзяць
Прошлы час
м. недасе́дзеў недасе́дзелі
ж. недасе́дзела
н. недасе́дзела
Дзеепрыслоўе
прош. час недасе́дзеўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пражы́тачны, ‑ая, ‑ае.

Неабходны для таго, каб пражыць, праіснаваць.

•••

Пражытачны мінімум гл. мінімум.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

необходи́мый неабхо́дны; (очень нужный)е́льмі) патрэ́бны; (обязательный) абавязко́вы;

необходи́мая оборо́на юр. неабхо́дная абаро́на.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)