необъя́тный неабся́жны, неабды́мны; (беспредельный) бязме́жны;
необъя́тная страна́ неабся́жная (неабды́мная, бязме́жная) краі́на.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бяскра́йні, ‑яя, ‑яе.
Якога нельга акінуць вокам; неабсяжны. На блакітным небе не відаць ніводнай хмаркі, і ад гэтага неба здавалася неабсяжным, бяскрайнім. Краўчанка. Збоку, за гарой, засінелі разлогі бяскрайняга лесу. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неагля́дны, ‑ая, ‑ае.
Неабсяжны, неабдымным бязмежны. Неаглядная водная прастора іскрылася на сонцы. Маўр. Я люблю гэтыя прасторы, люблю неаглядныя ружова-сінія далі іх, поўныя жыцця, .. разнастайнасці тонаў зямлі і неба. Колас. І ўстае ў дзіцячых марах Неаглядная Радзіма. Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адва́жны, ‑ая, ‑ае.
Які не баіцца небяспекі; смелы, рашучы, бясстрашны. Адважны чалавек. Адважны мараплавец. Адважныя сыны Радзімы. □ Адважныя людзі Савецкай краіны Пайшлі ў наступленне на тайны прыроды. Колас. [Маці:] — Пойдзеш ты у свет і людзі Хадою адважнай, Прад табою слацца будзе Край наш неабсяжны. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сла́цца 1, шлецца; незак.
Зал. да слаць 1.
сла́цца 2, сцялюся, сцелешся, сцелецца; незак.
1. Ляжаць на паверхні чаго‑н. Дыванамі слалася жоўтае лісце. Гурскі. І падаюць і сцелюцца сняжынкі на шляхі. Астрэйка. І тут [на сцежцы] снег быў некрануты, і сіняваты, і мякка, як крухмал, рыпеў пад нагамі, і зноў сляды чалавека слаліся акуратна і роўна. Кудравец. / Пра святло, цені і пад. З таго боку, адкуль чароўнай вясёлкай слаўся сонечны прамень, таксама пасыпаліся стрэлы. Кулакоўскі. Касыя, доўгія цені ад прысадаў слаліся на брук. Мурашка. // Прыпадаць, схіляцца (пра расліны). Зблытаная дажджамі трава нізка слалася па зямлі. Сергіевіч. А поруч з пшаніцай, па другі бок дарожкі, зялёнай коўдрачкаю авёс сцелецца. Колас.
2. Ляжаць, рассцілацца на вялікай прасторы. Пойдзеш ты ў свет і людзі Хадою адважнай, Прад табою слацца будзе Край наш неабсяжны. Купала. Лог зялёным дываном слаўся да рэчкі. Пташнікаў.
3. Расці, распасціраючы галіны, сцёблы, лісце па паверхні чаго‑н. У садзе былі ўжо і такія яблыні, што голлем слаліся амаль па самай зямлі. Сабаленка. Пушыста ўецца-сцелецца густая дзераза. А. Александровіч.
4. Паволі распаўсюджвацца па паверхні або над паверхняй чаго‑н. На школьным двары было яшчэ многа дыму, ён слаўся па здратаванай, уезджанай траве. Кулакоўскі. Шэрыя хмары над лесам сцелюцца, Вецер снягамі палі заносіць. Кірэенка. Над прасцягамі заросшай дрыгвы слаўся рэдкі туман. Краўчанка. Над жытам, над прыдарожным ракітнікам слаўся густы пыл. Грахоўскі. Прахалода найбольш адчувалася ля рэчкі. Лёгкі халадок слаўся па зямлі, пашчыпваў падэшвы, бадзёрыў. Хадановіч. / Пра вечар, змрок. Па полі ўжо слаўся густы змрок. Мележ. / Пра гукі. З узгорка несліся насустрач сонцу словы гімна, слаліся над сумнымі палявымі прасторамі, заклікалі. Галавач.
5. Лятаць, хутка бегчы, выцягнуўшыся ў імклівым руху. Ластаўкі неяк дзіўна сцелюцца каля самай зямлі. Гарбук. А за ворагам казакі Віхрам слаліся ў пагоні. Гаўрусёў.
6. Рыхтаваць, слаць сабе пасцель. Мы сцелемся ў халодных сенцах на нейкіх нізкіх скрынях. Чорны.
7. Зал. да слаць 2.
•••
Лістам слацца — выдыгаць перад кім‑н., падлізвацца да каго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вялікі, вялізны, велічэзны, вялізазны, немалы, буйны, агромністы, аграмадны, значны, добры, гіганцкі, грандыёзны / па прасторы: неабсяжны, неабдымны, неабнімны, бязмежны, бясконцы, нямераны, бяскрайні, прасторны, разлеглы / па колькасці: невычарпальны, невычэрпны, неабмежаваны, бязмерны, нязмерны, невымерны, незлічоны, нялічаны; здаровы, здаравенны, ёмкі, ладны, прыстойны, салідны (разм.); волатны, волатаўскі, тытанічны (выс.); шырокі, раскошны, круглы, астранамічны (перан.) □ у квадраце, у кубе, як скінуць вокам, не акінуць вокам, не ахапіць вокам, без канца і краю, без канца-краю
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)