дысцыплінава́ны, ‑ая, ‑ае.

Які прытрымліваецца патрабаванняў дысцыпліны ​1, правіл паводзін; арганізаваны, вытрыманы. [Банжын] чалавек дысцыплінаваны і без дазволу наўрад ці пачне мантаж. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

або́лтус, ‑а, м.

Разм. лаянк. Дурны чалавек; грубіян; невук. Хлопец трапіў сюды [у музычную школу] з непаразумення. І ўратавацца ад гэтага аболтуса наўрад ці можна лёгкім жартам. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маловероя́тно безл., в знач. сказ. малаімаве́рна; (малоправдоподобно) малапраўдападо́бна, малавераго́дна; (вряд ли возможно) наўра́д ці магчы́ма;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

яй-бо́гу, выкл.

Разм. Далібог, дальбог. Такой мясціны вы, яй-богу, наўрад ці знойдзеце больш дзе. Колас. — Нездарма Піліп на мяне так быў ашчэрыўся. Справядлівы ён чалавек, яй-богу! Ермаловіч. [Еўлага:] — А добрая ў цябе схованка за дзвярамі ў сенцах, яй-богу! Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сомни́тельно

1. нареч. няпэ́ўна; падазро́на; сумні́ўна;

сомни́тельно чи́стый няпэ́ўна чы́сты;

2. в знач. сказ. наўра́д ці, сумні́ўна, а также личными формами глаг. сумнява́цца;

сомни́тельно, зайдёт ли он к нам наўра́д (сумні́ўна, я сумнява́юся), ці зо́йдзе ён да нас;

мне сомни́тельно мне сумні́ўна (я сумнява́юся);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Наўда́кунаўрад, наўрад ці’ (Нас., Яруш., Растарг., Юрч.), ’наўрад, малаверагодна, на ўдачу’ (Гарэц., Бяльк.), наўдачу ’тс’ (Яруш., Нас.). Да удацца, удача (гл.), заканчэнне -/сі/, відаць, пад уплывам іншых прыслоўяў, дзе яно адлюстроўвае канчатак род.-месн. скл. назоўнікаў на -къ (гл. Карскі 2-3, 69), паколькі назоўнікаў тыпу *удак няма; няправільна збліжаецца з наўда ’карысць, маёмасць; асаблівасць, важнасць’ (гл.) на аснове значэння ’нічога асаблівага, нічога важнага’, перш за ўсё па лінгвагеаграфічных меркаваннях (параўн. Арашонкава і інш., БЛ, 3, 1973, 31).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

едва́ нареч.

1. (лишь только) як то́лькі, ледзь то́лькі;

едва́ он вы́ехал, как оте́ц вошёл во двор як то́лькі (ледзь то́лькі) ён вы́ехаў, ба́цька ўвайшо́ў у двор;

2. (только что) то́лькі што, ледзь то́лькі;

тогда́ он едва́ начина́л писа́ть тады́ ён то́лькі што (ледзь то́лькі) пачына́ў піса́ць;

3. (насилу, с трудом) ле́дзьве, ледзь, чуць;

он едва́ по́днял чемода́н ён ле́дзьве (ледзь, чуць) падня́ў чамада́н;

4. / едва́ ли наўра́д ці, наўра́д;

едва́ ли э́то уда́стся наўра́д ці гэ́та ўда́сца;

он успе́ет? — Едва́ ли ён паспе́е? — Наўра́д;

едва́ ли не ледзь не;

едва́ ли не пе́рвый ледзь не пе́ршы;

едва́-едва́ ледзь-ле́дзь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прастакава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Прастадушны, няхітры. [Лёня] мне спачатку здаўся сціплым, нават па-сялянску трошкі прастакаватым. Сабаленка. // Недалёкі, наіўны. [Максім:] — Прызнацца, .. [Яшка] і мне не падабаецца. Не ведаю нават чаму. Хоць вельмі і ліпне да мяне, такі ахвочы на паслугі. Наконт жа сувязі з паліцыяй і дэфензівай — наўрад ці ён здатны. Вельмі нейкі прастакаваты. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераку́ска, ‑і, ДМ ‑сцы; Р мн. ‑сак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. перакусваць — перакусіць (у 2 знач.). Перакуска заняла не больш чвэрткі гадзіны, і.. рыбакі — усе разам — пачалі распраўляць невад. Хадкевіч.

2. Разм. Ежа, якой перакусваюць; закуска. Пасля таго, што чулі мае вушы, наўрад ці палезла б мне ў рот цешчына перакуска. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наўга́д ’наўздагад’ (Нас., Гарэц.; калінк., З нар. сл.), ’наўрад’ (Гарэц.), наўгады ’наўгад, усляпую’ (Ян.; пін., Нар. лекс.; ТС). Да гадаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)