недаяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Сістэматычна не наядацца; дрэнна харчавацца. Людзі працуюць, як праклятыя, недаядаюць, недасыпаюць, б’юцца, як рыба аб лёд, каб з зямлянак вылезці, каб перажыць галодную вясну і поле засеяць. Сяркоў. [Маці] недаядала, усё лепшае, чым магла разжыцца, пакідала сыну. Няхай.

2. Незак. да недаесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пресыща́ться

1. (пищей) наяда́цца (да адва́лу); (объедаться) аб’яда́цца;

2. (перенасыщаться) спец. перанасыча́цца;

кисло́ты пресыща́ются щелоча́ми кісло́ты перанасыча́юцца шчо́лачамі;

3. перен. (да адва́лу) наце́швацца; (да адва́лу) здаво́львацца; збры́дваць (каму), абры́дваць (каму), надакуча́ць (каму);

4. страд. перанасыча́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пяхце́р ’кашэль, торба; пра нязграбнага, непаваротлівага чалавека’ (ТСБМ; Нас., Растарг., Мядзв., Мат. Гом.), пе́хцер ’гультай’ (Мат. Гом.), піхце́р ’вяровачны мяшок; няўклюда’ (Нік. Очерки; Касп.), пяхтэ́р, пі́цер, піхто́р, пэхту́р, пяхту́р арг. ’мяшок’ (Рам. 9), сюды ж пяхце́рыць ’набіваць, напіхваць’, пяхце́рыццанаядацца’, пяхце́рны ’сетачны’, пехцяро́м ’апрануўшыся неахайна’ (Нас.). Укр. пихті́р, пухті́р, пухті́ер ’мяшок для корму каня ў дарозе’, рус. пе́хте́рь ’кашэль для сена; тоўстае, пражэрлівае дзіця’; сюды ж, відаць, і пе́стер, песте́рь, пе́щерь, пе́ще, пище́р, пе́щур ’заплечная вярэнька, рагожа’, ’няўклюда’. Дакладнай этымалогіі не мае. Варыянтнасць формы, хутчэй за ўсё, сведчыць аб запазычанні. Да той жа высновы схіляе і шырокае ўжыванне ў традыцыйных усходнеславянскіх арго. Анікін (446) рус. пе́стер, пехте́рь і пад. на падставе неўласцівай славянскім мовам варыянтнасці ‑хт‑/‑ст‑ разглядае следам за Вострыкавым (Этим. иссл., 1981, 23–24) як субстратам фіна-ўгорскія элементы, звязаныя з марыйск. пӧштыр, пешыр ’тс’, параўн., аднак распаўсюджанасць ва Украіне, што, магчыма, пярэчыць такой крыніцы. Збліжэнне з піхаць (Нас., 413) можа мець другасны характар; агляд ранейшых версій гл. Фасмер, 3, 250, 254, 428; ЕСУМ, 4, 381. Гл. таксама пяхце́ль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)