падкача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. чаго. Качаючы, дабавіць.

П. вады.

2. Падвесці, не выканаць ці дрэнна выканаць што-н. (разм.).

П. у выкананні даручанай работы.

Нашы хлопцы не падкачаюць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перакрыжава́ць, -жу́ю, -жу́еш, -жу́е; -жу́й; -жава́ны; зак., што.

1. Пакласці, правесці, перавязаць што-н. накрыж.

П. рамянямі скрынку.

2. перан. Сутыкнуць, пераплесці; скасаваць.

Вайна перакрыжавала нашы лёсы.

|| незак. перакрыжо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

СОС¹, выкл. (вялікія літары).

Міжнародны радыёсігнал пра бедства суднаў ці самалётаў (бесперапыннае паўтарэнне трох кароткіх і трох доўгіх сігналаў па азбуцы Морзэ, пераасэнсаваны англійскі выраз Save Our Souls, што азначае «ратуйце нашы душы»).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ато́жылак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м.

1. Малады парастак расліны.

Каля дрэва з’явілася многа атожылкаў.

2. Адгалінаванне руданоснай жылы.

3. перан. Пра патомка, нашчадка.

Дзеці, унукі — нашы атожылкі.

|| прым. ато́жылкавы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тры́шак ‘картачная гульня’ (Мальдзіс, Як жылі нашы продкі. Мінск, 2009, 186). Параўн. польск. tryszak ‘тс’, іншая назва srtaszak. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спазна́цца, -на́юся, -на́ешся, -на́ецца; зак. (разм.).

1. Пазнаёміцца, здружыцца; блізка сысціся.

Нашы дзеці спазналіся ў школе.

2. з чым. Сутыкнуцца з чым-н., зведаць што-н.

С. з цяжкім жыццём.

|| незак. спазнава́цца, -знаю́ся, -знае́шся, -знае́цца; -знаёмся, -знаяце́ся, -знаю́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падкача́ць сов., разг. (оплошать) подкача́ть;

на́шы хло́пцы не ~ча́юць — на́ши ребя́та не подкача́ют

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Со́дні ‘суткі, доба, пара’ (дзісн., Ласт.). Параўн. рус. со́денный ‘тое, што адбылося ў нашы дні, сучасны нам’. З прыст. со‑ і дзень у мн. л.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

серабро́, -а́, н.

1. Каштоўны бліскучы метал шаравата-белага колеру.

2. зб. Вырабы з гэтага металу.

Сталовае с. (посуд, сталовыя прыборы). Упрыгажэнні з серабра.

Нашы спартсмены заваявалі с. (сярэбраныя медалі; разм.).

3. Дробная разменная манета са сплаву з гэтым металам або нікелем.

Заплаціць серабром.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́балбатаць сов., разг. вы́болтать;

ён ~таў усе́ на́шы сакрэ́ты — он вы́болтал все на́ши секре́ты

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)