наво́шта, прысл.

Тое, што і нашто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заче́м нареч. чаго́; (для чего) нашто́, наво́шта; (почему) чаму́;

заче́м ты пришёл? чаго́ ты прыйшо́ў?;

заче́м ему́ всё э́то ну́жно? нашто́ (наво́шта) яму́ ўсё гэ́та патрэ́бна?;

заче́м я не поэ́т? чаму́ я не паэ́т?;

заче́м и для чего́ разг. чаго́ і наво́шта (нашто́);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смок, ‑а, м.

Тое, што і цмок ​1. [Сымон:] Скажыце ж мне хоць: нашто гэта зборышча склікаецца? [Незнаёмы:] Смока выганяць! Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўмі́сак, ‑ска, м.

Неглыбокая міска. Нашто ўжо быў шаноўны Наш кіраўнік брыгады — І той паўмісак поўны Падліць сабе быў рады. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віру́тнік, ‑а, м.

Разм. лаянк. Дрэнны, нікчэмны чалавек. Нашто ён [Клышэўскі] нам, гэты вірутнік, гэты зброд? — крычаў Каетан, грукаючы кулаком па стале. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Не́нашта ’чагосьці’ (калінк., З нар. сл.). З⁺ не‑на‑што, параўн. нашто ’для чаго’, зыходная семантыка ’невядома для чаго’, г. зн. ’нечага’, параўн. нёпавошта ’без прычыны, невядома для чаго’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашто́нашто’ (Касп.; ашм., Сл. ПЗБ; браг., Шатал.). Рус. паўн., сіб. пошто́ ’тс’. Бел. лексема можа быць не толькі запазычаннем з рус. мовы, але і калькай з польск. po co ’тс’, ’чаму’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маўча́льнік, ‑а, м.

Разм. Пра таго, хто любіць маўчаць, не любіць гаварыць. [Лучыніна:] Нашто мой бацька маўчальнік, але і ён загаварыў, што Бондар і клапатлівы гаспадар, і добры чалавек... Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

амбара́с, -су м., разг. беспоко́йство ср., хло́поты ед. нет;

нашто́ мне лі́шні а.? — к чему́ мне ли́шнее беспоко́йство?

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чего́II

1. нареч., разг. чаго́; (почему) чаму́; (для чего) наво́шта, нашто́;

чего́ ты так до́лго е́здил чаго́ (чаму́) ты так до́ўга е́здзіў;

чего́ мне говори́ть непра́вду? наво́шта (нашто́) мне гавары́ць няпра́ўду?;

2. межд., прост. чаго́ там; чаго́ ле́пшага.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)