намина́ться страд.

1. наміна́цца; накаме́чвацца;

2. націска́цца; націра́цца;

3. наме́швацца;

4. нато́птвацца;

5. націра́цца; см. намина́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

растира́ться

1. (размельчаться) расціра́цца;

2. (натираться) націра́цца;

3. (растирать себя) расціра́цца;

4. страд. расціра́цца; націра́цца; см. растира́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нама́щиватьсяI несов., страд. націра́цца, нама́звацца; см. нама́щиватьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шму́ляцца, ‑яецца; незак.

1. Выцірацца, зношвацца ад частага ўжытку (звычайна пра адзенне). Шмуляецца каўнер.

2. Церціся, сцірацца, націрацца (пра скуру). Ад грубай тканіны шмуляецца шыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шмарава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.

Разм. Націрацца, намазвацца чым‑н. Шмаравацца шкіпінарам. // Церціся, скрэбціся чым‑н. Як ні шмараваліся нашы хлопцы венічкамі ў Анупрэя, а жывіцу, што папрыставала да цела, чыста адмыць не маглі. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́зацца, мажуся, мажашся, мажацца; незак.

1. Мазаць сябе чым‑н. тлустым або вадкім; націрацца. Мазацца крэмам. // Разм. Фарбавацца, грыміравацца.

2. Разм. Рабіцца брудным, пэцкацца. Калі ўзяў [Сідар] вугаль у пальцы, убачыў, што ён зусім ужо абцёрся, пальцы ў сажу не мажуцца. Галавач. // Пэцкаць пры дотыку (аб прадметах). Фарба надта мажацца.

3. Зал. да мазаць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

начищаться

1. начышча́цца; см. начи́ститься;

2. страд. начышча́цца; націра́цца; нашаро́ўвацца; наваксо́ўвацца; абіра́цца; наскраба́цца, наскрэ́бвацца; налу́шчвацца, налу́звацца; перабіра́цца; см. начища́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

душы́цца 1, душуся, душышся, душыцца; незак.

1. чым і ад чаго. Задыхацца (ад кашлю, смеху, слёз і пад.). Душыўся .. [Міхалкаў бацька] кашлем доўга, аж заходзіўся. Чорны. На беразе стаялі Алік і Валерык і аж душыліся ад смеху. Шашкоў. // Прагна, паспешліва есці. Немец аж душыўся гэтай сытай ядой, недалікатна напіхаючы повен рот. Чорны. // перан. Разм. Карміцца аднастайнай ежай (звычайна нізкаякаснай). Душыцца поснай бульбай. // перан. Цяжка і многа працаваць. На пятнаццаць гадзін з дня ў дзень душылася [маці] на фабрыцы за кавалак хлеба. Якімовіч. // перан. Разм. Жыць у цеснаце. — Багацейшая ды мацнейшыя сем’і ўжо ў хатах. Ну і мне надакучыла ў зямлянцы душыцца з сям’ёй. Чарнышэвіч.

2. Штурхацца ў цеснаце, у натоўпе. Людзі душыліся, піхаліся, імкнуліся стаць бліжэй да каменя. Пестрак.

3. Зал. да душыць ​1 (у 1, 6 знач.).

душы́цца 2, душуся, душышся, душыцца; незак.

Апырсквацца або націрацца духамі, адэкалонам. Душыцца адэкалонам. Часта пачаў душыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

це́рціся, труся, трэшся, трэцца; тромся, трацеся; пр. цёрся, церлася; заг. трыся; незак.

1. Церці сябе, сваё цела чым‑н.; націрацца. Церціся мачалкай.

2. Хістаючыся, дакранацца да паверхні іншага прадмета. Аб сцяну крайняй хаты церліся галіны сосен і елак. Пестрак. Чаўны церліся аб сцёблы чароту. Няхай. // Дакранацца чым‑н. да чаго‑н., выказваючы якія‑н. пачуцці (ласку, радасць, вернасць і пад.). Дзяўчына ўсё гарнулася да .. [Іванавых] грудзей і сваёй гарачай аксамітнай шчакой церлася аб яго рассечанае асколкам плячо. Быкаў. З-за пліты паказалася кацянё. Падняўшы старчком хвост і пазіраючы ўверх на Валю, яно замяўкала, нечага просячы, і пачало церціся аб Валіну нагу. Карпаў.

3. Разм. Быць, знаходзіцца каля каго‑н., дзе‑н. (звычайна з карысцю для сябе). Дзякуй Максіму з Андрэем, каля іх труся, розуму набіраюся. Машара. Вуды надоечы там жа, на Сожы, пааддаваў суседнім хлапчуком, якія апошнімі днямі, ведаючы пра мой ад’езд, настойліва церліся ля мяне і маіх вуд. Карамазаў. Тое, што цяпер Халахцей па некалькі разоў на дні ўзыходзіў на высокі ганак школы, цёрся ў асяроддзі настаўнікаў, распісваўся ў школьных ведамасцях, давала яму падставу лічыць сябе прадстаўніком вясковай інтэлігенцыі. Ракітны.

•••

Церці дні — марна траціць час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)