націра́цца гл. нацерці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

націра́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. націра́юся націра́емся
2-я ас. націра́ешся націра́ецеся
3-я ас. націра́ецца націра́юцца
Прошлы час
м. націра́ўся націра́ліся
ж. націра́лася
н. націра́лася
Загадны лад
2-я ас. націра́йся націра́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час націра́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

націра́цца несов.

1. в разн. знач. натира́ться; см. наце́рціся;

2. страд. натира́ться; мели́ться; намина́ться; см. націра́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

націра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да нацерціся.

2. Зал. да націраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

націра́цца (маззю) sich inreiben* (mit D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

наце́рці, натру́, натрэ́ш, натрэ́; натро́м, натраце́, натру́ць; нацёр, -це́рла; натры́; нацёрты; зак.

1. каго-што. Намазваючы, змазваючы (вадкасцю, маззю і пад.), расцерці.

Н. спіну.

2. што. Начысціць да глянцу, уціраючы што-н. (фарбу, воск і пад.).

Н. паркет.

3. што. Пашкодзіць, прычыніць боль трэннем, пакінуць след ад трэння.

Н. нагу.

4. чаго. Надрабніць на тарцы ў якой-н. колькасці.

Н. бульбы.

5. чаго. Нарыхтаваць у якой-н. колькасці, ачышчаючы ціскам, трэннем ад цвёрдых частачак (пра лён, каноплі і пад.).

|| незак. націра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. наце́рціся, натру́ся, натрэ́шся, натрэ́цца; натро́мся, натраце́ся, натру́цца; нацёрся, -це́рлася; натры́ся (да 1 знач.); незак. націра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 1 знач.).

|| наз. націра́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бадзя́га¹, -і, ДМ -дзя́зе, ж.

Прэснаводная губка, якая ў высушаным стане выкарыстоўваецца ў медыцыне для лячэння рэўматызму.

Націрацца бадзягай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наме́ливаться страд. націра́цца ме́лам;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

натира́ться

1. націра́цца;

2. страд. націра́цца; начышча́цца; нашаро́ўвацца, наглянцо́ўвацца; наму́львацца; надзіра́цца; см. натира́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шму́ляцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -яецца; незак.

1. Выцірацца, зношвацца ад частага ўжытку.

Шмуляецца каўнер.

2. Церціся, націрацца (пра скуру).

Ад грубай тканіны шмуляецца шыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)