Наця́жка ’адзежына, якая надзяваецца паверх на кажух або іншую верхнюю вопратку; бяльмо на веку’ (ТС). Ад нацяга́ць, гл. цягаць, цягну́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
плітня́к, ‑у, м.
Вапняковая або пясчаная парода, якая лёгка раздзяляецца на пліты. Ён ледзь паспеў нацягаць плітняку і зрабіць у адным з куткоў яшчэ два невысокія муры. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капарну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.
Абл. Капнуць. «А што, каб гэтай гразі нацягаць на поле, — думаў, ходзячы тут, Лабановіч. — Поле ж пустое: капарні нагою — і жоўтага пяску дастанеш». Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насмы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Разм. Наскубці нейкую колькасць чаго‑н.; натузаць, нацягаць. Насмыкаць кудзелі. Насмыкаць сена. □ Цераз Верхакі не іду, а бягу загуменнямі, бо могуць перапыніць хлапчукі і насмыкаць за косы. Каліна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
натрепа́ть сов.
1. (льна) натрапа́ць;
2. (наказать, трепля, дёргая) прост. нацяга́ць (за ву́шы, валасы́);
3. (наговорить лишнего) прост. нагавары́ць, напляву́згаць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
наску́бці, ‑скубу, ‑скубеш, ‑скубе; ‑скубём, ‑скубяце; пр. наскуб, ‑скубла; зак., чаго.
Скубучы, набраць або сабраць у нейкай колькасці. Наскубці пер’я. □ [Партызаны] наскублі сена і нацерушылі яго пакрыху на міну і на сцежку аж да самага берага. Федасеенка. // каго. Разм. Нацягаць, натузаць каго‑н. І заўсёды вось гэтак: прыбягуць [хлопчыкі і дзяўчынкі], напацвельваюцца, наглумяцца, наскубуць [Ігнася] за валасы — і пабеглі. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Наця́гіч ’бандарная прылада для нацягвання абручоў’ (Сержп. Грам., гродз., Нар. сл.), ’пруток для нацягвання, замацавання палатна ў кроснах’ (зэльв., Жыв. сл.; браг., Нар. сл.; мазыр., Шатал.), нацягавіч ’тс’ (Бяльк.), нацягай ’прылада для нацягвання абручоў на бочку або шын на колы’ (ТС; драг., З нар. сл.), нацявіч ’тс’ (гродз., Нар. сл.; Сл. ПЗБ, З нар. сл.), нацягавіч ’тс’ (Дэмб., Бяльк., лях., Сл. ПЗБ), нацяжыч ’тс’ (ТС), нацяжавіч ’тс’ (Дэмб.), нацягуш ’тс’ (там жа). Ад нацягнуць, нацягаць, да цягнуць, цягаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
надёргать сов. нарва́ць; надра́ць; навырыва́ць; наску́бці; нашмо́ргаць;
надёргать гвозде́й нарва́ць (надра́ць) цвіко́ў;
надёргать се́на из сто́га наску́бці се́на са сто́га;
надёргать ни́ток из тка́ни нашмо́ргаць ні́так з ткані́ны;
надёргать поле́ньев из поле́нницы нацяга́ць пале́н з кастра́;
надёргать льна нарва́ць ільну́ (лёну);
надёргать цита́т навырыва́ць цыта́т.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ца́рскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да цара, належыць яму. Царская карона. Царскі тытул. // Звязаны роднаснымі адносінамі з царом. Тут паказвалі на князёўну царскай крыві — на ёй была дыядэма. Самуйлёнак.
2. Які адносіцца да палітычнага рэжыму на чале з царом. Царскае самадзяржаўе. Царскі рэжым. □ Царскае самаўладства не лічылася з духоўнымі запатрабаваннямі народа і ўсяляк перашкаджала развіццю беларускай культуры, друкаванню кніг на роднай мове, не прызнавала нават і існавання самой мовы беларусаў. Суднік. Калісьці даўняю часінай, Пад царскім гнётам і ярмом Мая цудоўная краіна Была магілай і турмой. Глебка. // Звязаны з перыядам царызму. А ён [Сяргей Карага], па праўдзе сказаць, яшчэ і не жыў. То бадзянні па астрогах у царскія часы, то работа ў падполлі, то гэтая вайна... Колас. // Які мае такі палітычны рэжым. Была Расія царскіх дзён, А дні былі, як ночы; Душыў бязлітасны прыгон. Купала. // Пра грошы царскіх часоў. Пакуль Міхась корпаўся, завязваючы ў клунак сваю цывільную вопратку, да яго падышоў Крываручка і ціхачом дастаў з кішэні дзве царскія сторублёўкі, усунуў яму ў кішэню. — Гэта ад мяне перадай. Машара.
3. перан. Вельмі багаты, раскошны; як у цара. — Ідзі запрагай каня, — сказаў Ян, — і прыязджай забіраць лён. — У гэтым годзе, брат, лён у цябе царскі. Чарнышэвіч. [Бацька:] — Сёння ў нас, маці, царская вячэра! Гамолка. І вінаграднік, ветрам абласканы, Спяліў пад небам царскія плады. Чэрня. / у жарт. ужыв. [Коля:] — Трэба зрабіць палаці, нацягаць туды травы, густа выкласці, і пасцеля, брат, будзе царская. Спі і радуйся. Ставер. — Вядома, работа не царская, — пажартаваў .. [Сцяпан], з крэктам узнімаючы рыдлёўку, — але грашавітая. Савіцкі.
•••
Царская гарэлка гл. гарэлка.
Царскія дзверы гл. дзверы.
Царскі абед гл. абед.
Царскі стол гл. стол.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)