натраса́ць несов., в разн. знач. натряса́ть; см. натрэ́сці 1
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
накалаці́ць, -лачу́, -ло́ціш, -ло́ціць; -ло́чаны; зак., чаго (разм.).
1. Натрэсці, наабіваць з дрэва нейкую колькасць пладоў.
Н. груш.
2. Намалаціць.
Н. жыта.
3. Нагатаваць якой-н. стравы, боўтаючы калатоўкай.
Н. заціркі.
|| незак. накало́чваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падтрэ́сці, ‑трасу, ‑трасеш, ‑трасе; ‑трасём, ‑трасяце; пр. падтрос, ‑трэсла і ‑трасла, ‑трэсла і ‑трасло; зак., чаго.
Натрэсці дадаткова, яшчэ трохі. Падтрэсці груш. Падтрэсці саломы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панатраса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
1. Трасучы, здабыць вялікую колькасць чаго‑н. Панатрасаць груш.
2. Натрэсці чаго‑н. у многіх месцах, усюды. Панатрасаць саломы на зямлю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навороши́ть сов., разг. натрэ́сці, мног. панатраса́ць, панатрэ́сваць, накі́даць, мног. панакіда́ць, панакі́дваць; (наворотить) навярну́ць, мног. панаваро́чваць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
накалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., чаго.
Разм.
1. Натрэсці, наабіваць з дрэва, куста нейкую колькасць пладоў. [Гарасім].. поўзаў пад яблыняй і збіраў падалкі. Ранішняя навальніца накалаціла іх шмат. Чарнышэвіч.
2. Разм. Нагатаваць якой‑н. стравы, размешваючы калатоўкай; намяшаць. Накалаціць заціркі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пацерушы́ць, ‑церушу, ‑цярушыш, ‑цярушыць; зак.
1. што і чаго. Натрэсці, растрэсці невялікую колькасць чаго‑н. Пацерушыць сена. Пацерушыць солі на хлеб.
2. Церушыць некаторы час. Было трохі росна ад дажджу, які пацерушыў зранку. Нікановіч. / у безас. ужыв. З вечара сняжком пацерушыла. Добра ісці. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гру́ша і ігру́ша, ‑ы; Р мн. груш і ігруш; ж.
1. Фруктовае дрэва сямейства ружакветных з сакавітымі салодкімі пладамі ў форме акруглага конуса. Груша-дзічка. Марозаўстойлівы сорт ігруш.
2. Плод гэтага дрэва. Натрэсці груш. Сушаныя грушы. Кампот з ігруш.
3. толькі адз. Драўніна гэтага дрэва. Лыжкі з грушы.
•••
Земляная груша — шматгадовая кармавая і тэхнічная клубняносная расліна сямейства складанакветных; тапінамбур.
На вярбе грушы растуць у каго — маніць, расказвае небыліцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)