со́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

Вуглякіслы натрый, белае крышталічнае шчолачнае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў быце, медыцыне, тэхніцы і інш.

Пітная с.

|| прым. со́давы, -ая, -ае.

С. завод.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бура́кс, ‑у, м.

Борнакіслы натрый; выкарыстоўваецца ў медыцыне, тэхніцы і сельскай гаспадарцы.

[Араб. būrag.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бро́місты, ‑ая, ‑ае.

Які мае ў сваім саставе бром. Бромісты натрый. Бромістыя солі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

на́трыевы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да натрыю, змяшчае ў сабе натрый. Натрыевая лямпа. Натрыевая салетра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Агульная назва натрыевых солей вугальнай кіслаты, якія шырока выкарыстоўваюцца ў тэхніцы, медыцыне, быце. Крышталічная сода.

•••

Кальцыніраваная сода — бязводны вуглякіслы натрый.

Каўстычная сода — тэхнічная назва едкага натру.

Пітная сода — ачышчаны двухвуглякіслы натрый, белы парашок, які ўжываецца ў медыцыне і кулінарыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рубі́дый, ‑ю, м.

Хімічны элемент, мяккі метал срабрыста-белага колеру, падобны па сваіх уласцівасцях на калій і натрый.

[Ад лац. rubidus — чырванаваты.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мета́л, -у, мн. -ы, -аў, м.

Хімічна простае рэчыва або сплаў, якім уласцівы бляск, коўкасць і добрая праводнасць цеплыні і электрычнасці.

Высакародныя металы — металы, якія не акісляюцца і не ржавеюць (золата, серабро, плаціна).

Каляровыя металы — усе металы і іх сплавы, акрамя жалеза і яго сплаваў.

Лёгкія металы — металы, якія валодаюць малой шчыльнасцю, ніжэйшай за шчыльнасць жалеза (алюміній, магній, натрый і інш.).

Цяжкія металы — металы з вялікай атамнай вагой або шчыльнасцю (жалеза, ванадый, свінец, ртуць і інш.).

Чорныя металы — жалеза і яго сплавы (чыгун, сталь).

|| прым. металі́чны, -ая, -ае.

Металічныя грошы.

М. голас (перан.: звонкі і рэзкі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)