на́трый, -ю, м.

Хімічны элемент, мяккі шчолачны метал серабрыста-белага колеру.

|| прым. на́трыевы, -ая, -ае.

Натрыевая салетра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

на́трый

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. на́трый
Р. на́трыю
Д. на́трыю
В. на́трый
Т. на́трыем
М. на́трыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

на́трый, -рыю м., хим. на́трий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

на́трый, ‑ю, м.

Хімічны элемент, мяккі шчолачны метал серабрыста-белага колеру. Хлорысты натрый. Вуглякіслы натрый.

[Лац. natrium.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Натрый 3/437; 7/442; 8/415 (табл.); 11/377

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

НА́ТРЫЙ (лац. Natrium),

Na, хімічны элемент I групы перыяд. сістэмы, ат. н. 11, ат. м. 22,98977; належыць да шчолачных металаў. У прыродзе адзін стабільны ізатоп ​23Na. У зямной кары 2,64% па масе (6-ы па распаўсюджанасці элемент), трапляецца толькі ў выглядзе солей (мінералы галіт, мірабіліт, буракс, чылійская салетра і інш.). Найб. пашыраны метал. элемент у Сусв. акіяне (у марской вадзе каля 1,510​16 т). Уваходзіць у састаў жывых арганізмаў, пераважна ў выглядзе хларыду NaCl (чалавеку штодзённа неабходна ад 2 да 10 г NaCl). Н. метал. атрыманы ў 1807 англ. хімікам Г.Дэві, назва ад араб. натрун (грэч. nitron — прыродная сода).

Мяккі серабрыста-белы метал, tпл 97,86 °C, tпл 883,15 °C, шчыльн. 968,42 кг/м³. Хімічна вельмі актыўны. На паветры імгненна акісляецца (захоўваюць пад слоем абязводжанай газы ці мінер масла). Бурна ўзаемадзейнічае з вадой (утварае натрыю гідраксід), к-тамі (гл. Натрыю злучэнні), кіслародам (утварае аксід Na2O ці натрыю пераксід), фторам, хлорам. Са спіртамі ўтварае алкагаляты, з вадародам пры 200 °C — гідрыд NaH, з азотам у эл. разрадзе — нітрыд Na3N. з вугляродам пры 800—900 °C — карбід (ацэтыленід) Na2C2, з графітам — клатраты. з многімі металамі — інтэрметал. злучэнні. Атрымліваюць электролізам расплаву NaCl ці NaOH. Выкарыстоўваюць як аднаўляльнік у вытв-сці тытану, цырконію, танталу, каталізатар у арган. сінтэзе, Н. і яго сплавы з каліем — як цепланосьбіт у ядз. рэактарах, пару — для напаўнення газаразрадных лямпаў. сплавы са свінцом — у вытв-сці тэтраэтылсвінцу, штучны ізатоп ​24Na — у медыцыне.

Літ.:

Ситтиг Н. Натрий, его производство, свойства и применение: Пер. с англ. М., 1961.

У.С.Камароў.

т. 11, с. 206

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

на́трый м. хім. Ntrium n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

на́трый

(лац. natrium, ад ар. natrum = сода)

хімічны элемент, шчолачны метал серабрыста-белага колеру, шырока распаўсюджаны ў прыродзе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

на́трый-бутадые́навы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. на́трый-бутадые́навы на́трый-бутадые́навая на́трый-бутадые́навае на́трый-бутадые́навыя
Р. на́трый-бутадые́навага на́трый-бутадые́навай
на́трый-бутадые́навае
на́трый-бутадые́навага на́трый-бутадые́навых
Д. на́трый-бутадые́наваму на́трый-бутадые́навай на́трый-бутадые́наваму на́трый-бутадые́навым
В. на́трый-бутадые́навы (неадуш.)
на́трый-бутадые́навага (адуш.)
на́трый-бутадые́навую на́трый-бутадые́навае на́трый-бутадые́навыя (неадуш.)
на́трый-бутадые́навых (адуш.)
Т. на́трый-бутадые́навым на́трый-бутадые́навай
на́трый-бутадые́наваю
на́трый-бутадые́навым на́трый-бутадые́навымі
М. на́трый-бутадые́навым на́трый-бутадые́навай на́трый-бутадые́навым на́трый-бутадые́навых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аміта́л-на́трый

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. аміта́л-на́трый
Р. аміта́л-на́трыю
Д. аміта́л-на́трыю
В. аміта́л-на́трый
Т. аміта́л-на́трыем
М. аміта́л-на́трыі

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)