растрэ́сціся, -расу́ся, -расе́шся, -расе́цца; -расёмся, -расяце́ся, -расу́цца; растро́сся, -рэ́слася і -расла́ся, -рэ́слася і -расло́ся; -расі́ся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раскідацца, рассыпацца.
Валасы яе растрэсліся.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Страціцца, згубіцца (разм.).
Усе мае нататкі растрэсліся.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разбурыцца, распасціся.
Воз з сенам растросся.
4. Натаміцца, намучыцца ад трасучай язды (разм.).
|| незак. растраса́цца, -а́ецца і растрэ́свацца, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
накапа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Доўга, многа пакапаць, натаміцца капаючы. [Бацька] заўзята маўчыць і шпурляе наверх вялікія чорныя цагліны торфу, а я адношу іх.. Цагліны мокрыя, слізкія, цяжкія.., а ён усё не хоча, каб я яго падмяніў. — Яшчэ накапаешся, — адказвае, нібы яму ад гэтага лягчэй. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
растрэ́сціся, ‑трасуся, ‑трасешся, ‑трасецца; ‑трасёмся, ‑трасяцеся; пр. растросся, ‑трэслася і ‑траслася, ‑трэслася і ‑траслося; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раскідацца, рассыпацца. Чорныя, кучаравыя валасы яе [пані Мар’і] «полькі» растрэсліся па падушцы, а чырвоныя, нібы прыпухлыя губы ўсміхаліся. Брыль.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разм. Разгубіцца, раскідацца па дарозе. А звозіцца летам з балота ніхто ў Закалюжжы не хацеў.. Лепш тое сена, што растрасецца, на подсціл зімой пойдзе. Пташнікаў. // перан. Страціцца, згубіцца. Здавалася, што ўсё выйшла з памяці, растрэслася на ліхіх пуцявінах жыцця. Мыслівец.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разбурыцца, распасціся. Рыгор паправіўся на сядзенні, якое растраслося і ссунулася наперад. Гартны. // Стаць непрыгодным, няспраўным ад трасення. — Тыр-р-р ... Драбіны растрасуцца... З калёс спаўзала і рассыпалася салома. Пташнікаў.
4. Натаміцца, намучыцца трасучай яздою.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыбі́цца, ‑б’юся, ‑б’ешся, ‑б’ецца; ‑б’ёмся, ‑б’яцеся; зак.
1. Прымацавацца да чаго‑н. шляхам прыбівання цвікамі.
2. Прыгнуцца, прыціснуцца да зямлі (ветрам, дажджом і пад.). Пастрашыць, пырсне [дождж] раз ці два, Што не здаволіцца трава, Што не прыб’ецца нават пыл. Лужанін.
3. Плывучы, прыстаць, наблізіцца да чаго‑н., спыніцца каля чаго‑н. Мы прыбіліся к берагу, і лодка пайшла шпарчэй. Масарэнка. // Разм. Доўга ідучы, блукаючы, дабрацца, прыйсці куды‑н. — [Алёшка] уцёк і адзін начаваў у лесе: заблудзіўся, і не мог вярнуцца назад. Раніцай прыбіўся да лесніка. Якімовіч. У эшалонах ехалі і так, .. як жабракі, па людзях карміліся, каб хаця як назад прыбіцца. Галавач.
4. перан. Далучыцца, прыстаць да каго‑, чаго‑н. Полк ноччу знаўся, і яны прыбіліся да вайсковай часці. Навуменка. Праз некалькі дзён я прыбіўся да невялікай групы такіх жа, як сам, уцекачоў. Сачанка. У вайну прыбіўся ў нашу глухую тады вёску нейкі акружэнец з Волагды. Кулакоўскі. Прыбіўся [Іван Крот] да іх у атрад аднекуль з Хартыніцкіх хутароў. Місько.
5. Разм. Пабіцца; ударыцца. [Цясляр:] — Наша дзіця прыбілася, а яны тут пра нейкае чужое дабро. Чорны.
6. Абл. Падбіцца, натаміцца. За тыдзень баёў і беганіны ў лясах людзі надта прыбіліся, .., з’явіліся параненыя, траіх няслі з сабой на насілках. Быкаў.
•••
Прыбіцца да берага — тое, што і прыстаць да берага (гл. прыстаць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аслабець, саслабець, аслабнуць, саслабнуць, абяссілець, знясілець, знясіліцца, занядужаць, абнядужаць, знядужыцца, змагчыся, занемагчы, знемагчы, абнемагчы, абнемагчыся, знемагчыся, акволець, стаміцца, утаміцца, прытаміцца, затаміцца, натаміцца, змарыцца, замарыцца, задыхацца, зверадзіцца, уверадзіцца, пераверадзіцца, змардавацца, спрацавацца, нарабіцца, перарабіцца, запарыцца, падарвацца, надарвацца, надламацца, падкасіцца, нацягацца, знябыцца, здарожыцца, прыстаць, прытупацца, прыбіцца, зацягацца, здацца, здаць, дацца, знібыткавацца, страціць сілы □ выбіцца з сілы, выбіцца з сіл, збіцца з ног, зваліцца з ног, не чуць рук
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)