перадзві́жнік, -а, мн. -і, -аў м.

Перадавы, дэмакратычна настроены мастак-рэаліст другой паловы 19 ст. ў Расіі, удзельнік перасовачных мастацкіх выставак.

|| прым. перадзві́жніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нядобразычлі́вец, ‑ліўца, м.

Чалавек, які нядобразычліва настроены ў адносінах да каго‑, чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азло́блены, -ая, -ае.

Які стаў злосным у выніку няўдачы, непрыемнасці і пад., зласліва настроены да ўсяго навакольнага; які выяўляе злосць, бязлітаснасць.

А. чалавек.

А. тон.

|| наз. азло́бленасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аптымі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Аптымістычна настроены чалавек. Па сваёй натуры Сапега быў вялікі аптыміст. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрыя́зны, -ая, -ае.

Які недружалюбна настроены ў адносінах да каго-, чаго-н.; выражае або праяўляе недружалюбнасць.

Н. чалавек.

Н. тон.

|| наз. непрыя́знасць, -і, ж.

Не хаваць сваёй непрыязнасці да каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перадзві́жнік, ‑а, м.

Перадавы, дэмакратычна настроены мастак-рэаліст другой паловы XIX ст. у Расіі, удзельнік перасовачных мастацкіх выставак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разначы́нец, ‑нца, м.

У Расіі ў XVIII–XIX стст. — прагрэсіўна настроены інтэлігент недваранскага паходжання. Разначынцы з’яўляліся рэвалюцыйнымі дэмакратамі, выразнікамі інтарэсаў сялянства. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нядо́бры, -ая, -ае.

1. Які непрыязна настроены да людзей, злосны.

Н. чалавек.

Нядобрая ўсмешка.

2. Непрыемны, кепскі.

Нядобрыя весці.

Пачуць сэрцам нядобрае (наз.).

3. Дрэнны, заганны ў маральным плане.

Нядобрая рыса характару.

4. Варты дрэннай ацэнкі; не такі, якім павінен быць.

Н. тавар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

восстано́вленный

1. адно́ўлены; ве́рнуты;

2. адбудава́ны, адно́ўлены;

3. настро́ены, падбухто́раны; см. восстанови́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обрабо́танный

1. апрацава́ны;

2. апрацава́ны, уро́блены;

3. настро́ены, угаво́раны;

4. абла́джаны; см. обрабо́тать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)