затка́ць, -тку́, -тчэ́ш, -тчэ́; -тчо́м, -тчаце́, -тку́ць; -тчы́; -тка́ны; зак., што.
1. Пакрыць тканым узорам.
З. настольнік арнаментам.
З. дыван кветкамі.
2. Зацягнуць густой сеткай.
Павук заткаў кут павуціннем.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
самабо́р: абру́с-с., насто́льнік-с. фольк. ска́терть-самобра́нка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
самабра́ны: с. абру́с, с. насто́льнік фольк. самобра́ная ска́терть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
поліэтыле́навы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да поліэтылену. Поліэтыленавая вытворчасць. // Зроблены з поліэтылену. Поліэтыленавы настольнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насто́льніца, ‑ы, ж.
Абл. Настольнік. У палатцы — досыць прасторнай — стаяў невялікі стол, збіты з дошчак і накрыты белаю настольніцай. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сарвэ́та, сарвэ́тка ’настольнік’ (Байк. і Некр., Касп., Сцяшк., Сл. Брэс., Сл. ПЗБ, Скарбы). Гл. сурвэта.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
габеле́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да габелена (у 1 знач.). Габеленавы дыван. // Зроблены з габелену (у 2 знач.). Габеленавы настольнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пурто́к ’тканы настольнік з узорамі’ (драг., Сл. Брэс.), ’абрус’: мата купіла пуртка (малар., Сіг.). Да парток ’тс’ (гл.) з уканнем, параўн. порт ’палатно’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Про́шва ’карункавая або вышываная палоска, якую ўшываюць у настольнік, ручнік’ (ТСБМ, Інстр. 1, Сл. Брэс.), ’навалачка’ (брэсц., Нар. лекс.), про́шыўка ’тс’ (Сл. Брэс.). Рус. про́шва, про́шивка ’аблямоўка, палоска іншага колеру (у тым ліку карункавая або вышываная), якія ўшываюцца ў адзежу, настольнік, ручнік і да т. п.’, укр. про́шивка ’каўнер жаночай кашулі’. Дэрыват ад прашы́ць з суф. ‑ва (адносна суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 34) і прашыва́ць з суф. ‑ка, гл. шыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сурвэ́та, сурвэ́тка ’кавалак тканіны або паперы для гігіенічных мэт’, ’абрус’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), сурвэ́та, сарвэ́та ’абрус, настольнік’ (паст., швянч., брасл., Сл. ПЗБ), сурвэ́та ’сурвэтка’ (Сцяшк.), ’цырата’ (Гіл.), ’святочны абрус фабрычнай работы з узорамі’ (ДАБМ, камент., 925), сурвато́ўка ’фабрычнага вырабу хустка з узорамі’ (маладз., Гіл.), ст.-бел. сервета ’абрус, настольнік’ (Ст.-бел. лексікон). З польск. serweta, якое ад франц. serviette < servir ’служыць’ (Кюнэ, Poln., 96; SWO, 679). Гл. яшчэ сарвэта.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)